Іржы Марван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іржы Марван
Jiří Marvan
Дата нараджэння 28 студзеня 1936(1936-01-28)
Дата смерці 13 красавіка 2016(2016-04-13) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы Універсітэт імя Яна Евангеліста Пуркінэ
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар Карлаў універсітэт
Член у

І́ржы Ма́рван (чэшск.: Jiří Marvan; 28 студзеня 1936 — 13 красавіка 2016[2]) — чэшскі мовазнаўца, прафесар славянскай і балцкай філалогіі ўніверсітэтаў Аўстраліі, ЗША, Швецыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў рускамоўнай гімназіі, пасля яе паступіў на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе, дзе вывучаў чэшскую і ўкраінскую мовы[3], а таксама спецыялізаваўся ў балтыстыцы. Адначасна пад уплывам Богуслава Гаўранка заняўся вывучэннем багемістыкі. Пасля ўніверсітэта тры гады працаваў у Старачэшскім аддзяленні Інстытута чэшскай мовы (1960—1963). У 1965 годзе атрымаў званне доктара філасофіі. У 1967—1968 пад кіраўніцтвам прафесара Паўла Троста быў інтэрнам-аспірантам філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта па балтыстыцы.

Яшчэ да перыяду нармалізацыі распачаў міжнародную дзейнасць. У 1963—1965 гадах працаваў замежным лектарам па багемістыцы Упсальскага ўніверсітэта[4], у 1965—1967 шведскім лектарам (багемістыка, славістыка і балтыстыка) ва Упсальскім і Стакгольмскім універсітэтах.

У 1968 з'ехаў з Чэхаславакіі. У 19681969 гг. быў запрошаным прафесарам славістыкі і балтыстыкі Дзяржаўнага ўніверсітэта Портленда. У 19691972 гадах — памочнік прафесара русістыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе. У 19731992 працаваў прафесарам русістыкі і славістыкі Монаскага ўніверсітэта ў Мельбурне (Аўстралія). У 19751976 быў запрошаным прафесарам славістыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары. У Монаскім універсітэце кіраваў кафедрай маскальскай мовы, а ў 1982 заснаваў кафедру славістыкі і стаў першым прафесарам славістыкі ў паўднёвым паўшар'і і правадзейным членам Аўстралійскай акадэміі гуманітарных навук.

Вярнуўся з эміграцыі ў 90-я гады XX стагоддзя. У 1993—1998 працаваў саветнікам у Міністэрстве замежных спраў Чэшскай рэспублікі, у 1994—1997 служыў паслом Чэхіі ў Грэцыі[3]. Ад 1999 года да смерці займаўся навукова-педагагічнай працай ва ўніверсітэце імя Я. Э. Пуркінэ ў Усці-над-Лабем[4], у 2000—2001 — у Заходнечэшскім універсітэце ў Пльзені; з 2001 года яшчэ і на філалагічным факультэце Карлавага ўніверсітэта. У 2001 атрымаў званне доктара філасофіі ва ўніверсітэце Палацкага ў Оламаўцы[3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар тэарэтычных прац галоўным чынам па славістыцы і балтыстыцы ў шырэйшым еўрапейскім кантэксце. Папулярызаваў багемістыку, паляністыку, украіністыку, балтыстыку і іншыя філалагічныя дысцыпліны. Цікавіўся беларускай мовай і культурай, падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэшскіх і беларускіх аўтараў «Чэшскае ўсведамленне Беларусі»[2].

За сваю навуковую дзейнасць у 1991 годзе ўганараваны Залатым крыжам Польскай рэспублікі за заслугі ў развіцці польскай мовы, а ў 1997 — ордэнам вялікага князя Гедзіміна за ўнёсак у літоўскую мову[5].

Зноскі

  1. http://humanities.org.au/wp-content/uploads/2017/04/AAH-Obit-Marvan-2016.pdf
  2. 2,0 2,1 Памёр Іржы Марван — сябар беларусаў і беларускай культуры. людзі. Радыё «Свабода» (15 красавіка 2016). Праверана 18 красавіка 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 Prof. PhDr. Jiří Marvan, Ph.D. (чэшск.) . Občanské sdružení UNUECO. Праверана 18 красавіка 2016.
  4. 4,0 4,1 Jiří Marvan (чэшск.) . Databazeknih. Праверана 18 красавіка 2016.
  5. Prof. Jiří Marvan, významný český bohemista, slavista a baltista, oslaví životní jubileum (чэшск.) . Filozofická fakulta Univerzita Karlova v Praze (25 студзеня 2016). Праверана 18 красавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Algirdas Sabaliauskas Lietuvių kalbos tyrinėjimo istorija: 1980—2010 m., Vilnius: LKI, 2012, p. 564—565
  • Lietuvių kalbos enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1999. Bonifacas Stundžia, Kalba turi sužmoginti pasaulį In: Gimtoji kalba. 1991, 1-2, p. 27-29.