Іркут
Іркут | |
---|---|
бур. Эрхүү мγрэн, руск. Иркут | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 488 км |
Басейн | 15 780 км² |
Расход вады | 140 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Ільчыр |
• Месцазнаходжанне | Усходні Саян |
• Вышыня | 1875 м |
• Каардынаты | 51°57′16,80″ пн. ш. 100°57′32,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ангара |
• Месцазнаходжанне | Іркуцк |
• Каардынаты | 52°17′50″ пн. ш. 104°16′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ангара → Енісей → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Іркуцкая вобласць, Бурація |
Код у ДВР | 16010100212116200000202 |
Басейн Ангары | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірку́т (руск.: Ирку́т[1], бур. Эрхүү мγрэн) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Даўжыня ракі 488 км (лічачы за пачатак ракі Чорны Іркут). Плошча вадазбору 15 000 (15 780[2]) км². Аб’ём сцёку 3,345[2] км³/год. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 140[1] (106[2]) м³/с. Рака Іркут пачынаецца ў горным вузле Нуксу-Дабан ва Усходнім Саяне на вышыні 1875[2] м над узроўнем мора, выцякаючы з возера Ільчыр[2]. Пасля зліцця са Сярэднім і Белым Іркутам набывае назву Іркут, а перад гэтым называецца Чорным Іркут. Крута паварочвае на ўсход, цячэ ў цясніну — Тункінскую даліну. Далей праразае хрыбет Вялікі Саян, адлучаючы ад яго Тункінскія Гольцы. На рацэ маюцца парогі. Упадае ў Ангару ў межах Іркуцка.
Замярзае ў канцы кастрычніка, выкрываецца ў канцы красавіка — пачатку мая. Ледастаў працягваецца 150—180 дзён. Сілкаванне снегавое (галоўным чынам за кошт высакагорных снягоў) і дажджавое.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)