Ірландская Рэспубліка (1919—1922)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гэта артыкул пра дзяржаву, якая існавала ў 1919—1922 гадах; пра сучасную Ірландыю гл. артыкул «Ірландыя».
Ірландская Рэспубліка
ірл.: Poblacht na hÉireann or Saorstát Éireann

Рэспубліка
Flag of the United Kingdom.svg
21 студзеня 1919 — 6 снежня 1922


Flag of Ireland (3-2).svg
 
Flag of the United Kingdom.svg
Flag of Ireland (3-2).svg


Сцяг Ірландскай Рэспублікі
LocationIslandIreland.png
Сталіца Дублін
Найбуйнейшыя гарады Белфаст
Мова(ы) ірландская
Грашовая адзінка Фунт стэрлінгаў
Плошча 84 116 км² (1921)
Насельніцтва 4 400 000 чал. (1921)
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнты
 - 1919 Кахал Бруха
 - 19191922 Эйман дэ Валера
 - 1922 Артур Грыфіт
 - 1922 Уільям Томас Косгрэйв
Гісторыя
 - 24 красавіка 1916 Абвяшчэнне незалежнасці
 - 21 студзеня 1919 Прыняцце канстытуцыі
 - 6 снежня 1922 Утварэнне Ірландскай Свабоднай дзяржавы
Пераемнасць
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
Ірландская Свабодная дзяржава
Паўночная Ірландыя

Ірландская Рэспубліка (ірл.: Poblacht na hÉireann) — самаабвешчаная дзяржава, якая існавала з 1919 па 1922 год на востраве Ірландыя. Час існавання рэспублікі супадае з вайной за незалежнасць Ірландыі. Падчас вайны ў рэспубліцы ўзніклі палітычныя органы, якія абапіраліся на падтрымку большасці насельніцтва. Толькі Савецкая Расія прызнала маладую рэспубліку[1]. Спроба ліквідаваць брытанскі ўплыў на ірландскім востраве пацярпела крах. Хоць рэспубліка ўключыла ўсю тэрыторыю вострава, уплыў урада не даходзіў да паўночна-ўсходніх рэгіёнаў (цяперашняя Паўночная Ірландыя). Канцом рэспублікі лічыцца ўтварэнне Ірландскай Свабоднай дзяржавы ў 1922 годзе.

Папярэднія падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ў Ірландыі, якая з'яўлялася часткай Брытанскай імперыі, пачынае набіраць сілу палітычны рух прыхільнікаў самакіравання, Home Rule (гамруль), які ставіў сваёй мэтай стварэнне ірландскага парламента для рашэння пытанняў унутры краіны, пры захаванні вярхоўнай улады брытанскага манарха.

Абвяшчэнне рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Подпісы пад пагадненнем

У 1916 годзе ў Дубліне адбылося паўстанне, вядомае як Крывавы вялікдзень, падчас якога было дэкларавана стварэнне Ірландскай Рэспублікі. Паўстанне было падушана брытанскімі войскамі, правадыры былі расстраляныя, тысячы ірландцаў трапілі ў турму, аднак наступная гераізацыя вобраза рэвалюцыянераў і барцоў за незалежнасць знайшла водгук у ірландскай грамадскасці. З гэтага часу рэвалюцыйная партыя Шын Фейн, якая была ўтворана ў 19051908 гадах і абвясціла сваёй мэтай стварэнне незалежнай ірландскай дзяржавы, пачала заваёўваць усё большую папулярнасць у выбаршчыкаў.

У кастрычніку 1917 года на з'ездзе партыі Шын Фейн была зацверджана канстытуцыя, прынята рашэнне пра накіраванасць на перамогу ў парламенцкіх выбарах, прэзідэнтам партыі быў выбраны Эйман дэ Валер.

Утварэнне Дойла[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1918 гады адбыліся выбары ў парламент Вялікабрытаніі. На выбарах у Ірландыі пераканаўчую перамогу атрымала партыя Шын Фейн, якая атрымала 73 з 105 дэпутацкіх месцаў, 6 месцаў замест папярэдніх 80 атрымала Ірландская парламенцкая партыя, астатнія 26 дэпутатаў прадстаўлялі партыю юніяністаў, прычым 23 з іх былі выбраны ў Ольстэры, што пацвярджала наяўнасць відавочнага расколу ў ірландскім грамадстве.

У студзені 1919 года дэпутаты-шынфейнеры адмовіліся засядаць у Вэстмінстэры, абвясцілі пра стварэнне ўласнага ірландскага парламента — Дойла і прыняццем дэкларацыі незалежнасці пацвердзілі існаванне абвешчанай яшчэ ў 1916 годзе Ірландскай Рэспублікі.

Замежнапалітычныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля прыняцця дэкларацыі незалежнасці Дойл выпусціў зварот да ўсіх народаў і ўрадаў з заклікам прызнаць незалежнай ірландскай дзяржавы. Для ўдзелу ад імя Ірландскай Рэспублікі ў мірнай канферэнцыі ў Парыжы былі адпраўлены некалькі дэлегатаў, якія дамагаліся ўдзелу і разгляду справы пра прызнанне ірландскай незалежнасці. Шмат у чым з-за адмоўнага стаўлення да гэтай ідэі з боку Вялікабрытаніі і ЗША дэлегаты на канферэнцыю дапушчаны не былі, што азначала правал спробы дамагчыся незалежнасці мірным шляхам.

Вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння Ірландскай Рэспублікі Вялікабрытанія пачала на тэрыторыі вострава баявыя дзеянні сіламі шасцідзесяцітысячнай арміі пад камандаваннем генерала Мак-Рэдзі. Арганізацыя ірландскіх валанцёраў стала асноўнай ваеннай арганізацыяй маладой дзяржавы і з тых часоў стала называцца Ірландскай рэспубліканскай арміяй. Колькасць ІРА складала каля 15 тысяч чалавек, і яе падраздзяленні відавочна не маглі ў адкрытую супрацьстаяць у чатыры разы большай прафесійнай арміі, таму ірландскія войскі сканцэнтраваліся на тактыцы партызанскіх і тэрарыстычных дзеянняў, ствараючы лятучыя атрады, якія выбіралі асноўнай мэтай брытанскія ваенныя аб'екты, дзейнічалі з засад, рабілі падпалы, выбарна забівалі высокапастаўленых англічан. Дзеянні брытанскай арміі расцэньваліся як акупацыя, і свае дзеянні ірландцы апраўдвалі як адзіна магчымыя ў такой сітуацыі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Е. Ю. Полякова, Ирландия в XX веке. -М, КДУ, 2009 ISBN 978-5-98227-159-4
  • Terrorism in Ireland /Ed. by Alexander Y. and O’Day A.L., 1984. (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]