Ірландская рэспубліканская армія (1919—1922)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ірландская рэспубліканская армія
Óglaigh na hÉireann
S. Hogan - Flying Column No. 2, 3rd Tipperary Brigade, IRA - 1921.JPG
Лятучы атрад Шона Хогана падчас вайны за незалежнасць.
Ідэалогія нацыяналізм
Этнічная прыналежнасць ірландцы
Лідары Майкл Колінз,
Рычард Мулкахі,
Кахал Бру
Штаб-кватэра Дублін
Актыўная ў Ірландыя
Сфарміравана 1919
Расфарміравана 1922
Адлучылася ад Ірландскія добраахвотнікі
Была реарганізавана ў Сілы абароны Ірландыі і ІРА супраць дагавора
Праціўнікі Вялікабрытанія
Колькасць членаў каля 100,000 залічаных да 1919, каля 15,000 актыўных (уключаючы прыфрантавых і дапаможных), з іх 3,000 аператыўных байцоў
Удзел у канфліктах Вайна за незалежнасць Ірландыі

Ірландская рэспубліканская армія (ІРА) (англ.: Irish Republican Army, ірл.: Óglaigh na hÉireann) — рэвалюцыйная ваенная арганізацыя, якая супрацьстаяла Брытанскай арміі і прабрытанскім сілам у вайне за незалежнасць Ірландыі. Стала спадчынніцай «Ірландскіх добраахвотнікаў» пасля прыняцця адпаведнага акту самаабвешчаным парламентам Ірландскай рэспублікі. У 1919—1921 гадах вяла партызанскую вайну супраць войскаў метраполіі. Неўзабаве пасля заключэння англа-ірландскага дагавора, ІРА была рэарганізавана ў нацыянальную армію пад камандаваннем Майкла Колінза. Аднак, значная частка партызан не прызнала дагавор і развязала грамадзянскую вайну. Дагэтуль дзейнічаюць арганізацыі, якія называюць сябе «Ірландскай рэспубліканскай арміяй».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]