Ірландска-англасаксонскае пісьмо
Ірландска-англасаксонскае пісьмо — форма паўунцыялу, адзін з гістарычных этапаў развіцця лацінскага пісьма.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Разам з хрысціянскай рэлігіяй вандроўныя манахі-місіянеры распаўсюджвалі і хрысціянскае пісьмо. Такім шляхам паўунцыяльнае пісьмо перайшло ў VI стагоддзі ў Ірландыю, а адтуль і далей да бліжэйшых суседзяў — англасаксаў. Рымскі курсіў быў зусім невядомы на Брытанскіх астравах. Таму паўунцыяльнае пісьмо ў гэтых краінах мела своеасаблівую форму, іншую, чым на мацерыку. Пазней розныя мадыфікацыі англасаксонскага пісьма сталі распаўсюджвацца і на мацерыку імігрантамі, вядомымі пад назвай «Шатландскіх манахаў». Яны засноўвалі ў Францыі, Германіі, Швейцарыі і Італіі манастыры са скрыпторыямі (пісьмовымі палатамі, ад лац.: scriptorscriptor — пісец, перапісчык). Школы якія паўсталі ў гэтых скрыпторыях згулялі прыкметную ролю ў далейшым развіцці пісьма.
Ірландска-англасаксонскае пісьмо запазычыла шмат ад рун (пісьма, распаўсюджанага сярод старажытных германцаў) і ад грэчаскага капітальнага пісьма, таму круглявыя літары часта ператвараліся ў цвёрдыя і надламаныя. У лігатурах (злітых літарах, ад лац.: ligareligare — звязваць), утвораных з літар капітальнага пісьма і унцыяла, заўважаецца незвычайная смеласць выканання. У пісьме прыкметныя акуратныя прамежкі паміж словамі і малая колькасць скарачэнняў. Іх стала прыкметна больш у IX стагоддзі.
VII—VIII стагоддзі часта называюць «Залатым векам» ірландскай культуры. Гэта назва абумоўлена несумненна і дасягненнямі ў мастацтве пісьма. Ірландска-англасаксонскае пісьмо выйшла з ужытку толькі пасля заканчэння XIII стагоддзя (у эпоху ранняй готыкі), не гледзячы на тое, што на Брытанскіх астравах каралінгскае пісьмо было вядома ўжо ў IX стагоддзі.
Спасылка[правіць | правіць зыходнік]
- Pfeffer Mediæval
- Wiglaf the Writer — Insular Minuscule Архівавана 24 ліпеня 2012.