Ірма Пятроўна Яўнзем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірма Пятроўна Яўнзем
Irma Jaunzem 1914.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 верасня 1897(1897-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1975(1975-04-17)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас меца-сапрана[d]
Інструменты голас[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды

Ірма Пятроўна Яўнзем (27 верасня 1897, г. Мінск — 17 красавіка 1975, г. Масква, СССР) — беларуская камерная спявачка (мецца-сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1935). Народная артыстка РСФСР (1957). Член КПСС з 1954 года[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. П. Яўнзем нарадзілася ў Мінску. З 1906 па 1914 гадах вучылася ў Мінскай Марыінскай гімназіі, затым у 1915—17 вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі[2]. Удзельнічала ў Грамадзянскай вайне ў Расіі.

У 1921—23 працавала ў Мінску, на канцэртах пела запісаныя ёю беларускія песні, выконвала іх на міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне ў 1927[2] (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, Л. Александроўскай, М. Літвіненка-Вольгемут(руск.) бел.)[3].

У 1923—25 выкладала спевы і беларускую народную музыку ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве[2].

У час вайны выступала з канцэртамі на фронце, у тыле. У 1944 годзе агучыла ў фільме С. Эйзенштэйна «Іван Грозны(руск.) бел.» песні на музыку С. Пракоф'ева: калыханку «Акіян-мора» і «Песню пра бабра».

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ірма Яўнзем збірала і выконвала песні народаў свету, больш чым на 50 мовах, яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні на розных народаў на іх мовах з сярэдзіны 1920-х. З 1950 года выкладала ў Маскоўскай музычнай школе імя М. М. Іпалітава-Іванова(руск.) бел., яе вучнямі былі Вольга Варанец(руск.) бел., Аляксандра Стрэльчанка(руск.) бел., Жанна Бічэўская[4]. Выдала зборнік «Революционные песни народов» (1931). Аўтар кнігі «Человек идёт за песней» (1968).

І. П. Яўнзем памерла 17 кастрычніка 1975 года. Пахавана ў Маскве на новых Данскіх могілках.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Яунзем Ирма Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Яунзем Ирма Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
  3. Краткая биография (руск.) 
  4. Календарь: день 27 сентября (руск.) 
  5. Твоя столица — Минск — Улица Карла Маркса (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]