Ірмгарда Карвацкая
| Ірмгарда Карвацкая | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Irmgard Karwatzki | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 снежня 1940[1][2] |
||||||
| Смерць |
9 снежня 2007[1][2] (66 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
Ірмга́рда Карва́цкая (ням.: Irmgard Karwatzki; 15 снежня 1940, Дуйсбург, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Германія — 9 снежня 2007, Мёнхенгладбах, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Германія) — нямецкая палітычная дзяячка. З шляхецкага роду Карвацкіх.
Маладосць
[правіць | правіць зыходнік]Была дачкой партовага работніка з Дуйсбургу. Пасля школы, скончыла гандлёвыя курсы і працавала гандлёвай служкай. Затым навучалася ў адмысловай вышэйшай навучальнай установе, якую скончыла як працаўнік органаў сацыяльнага забеспячэння. Была рэферэнткай Саюза нямецкай каталіцкай моладзі ў Эсэнскім біскупстве, а ў 1971—1976 гадах рэферэнткай Каталіцкіх універсітэтаў Паўночнага Рэйна — Вестфаліі.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сяброўка Хрысціянскага дэмакратычнага саюза ад 1965, ад 1975 старшыня аддзялення партыі ў Рэйнскай вобласці. У 1975—1977 і ў 1979—1990 уваходзіла ў склад Рады Дуйсбурга. У 1976—2005 сябар Бундэстагу ад Паўночнага Райну-Вестфаліі. У кастрычніку 1979 — чэрвені 1983 бургамістарка Дуйсбурга.
4 кастрычніка 1982—1987 парламенцкая статс-сакратарка федэральнага міністра па справах моладзі, сям’і і аховы здароўя; 12 сакавіка 1987-21 красавіка 1989 — федэральнага міністра адукацыі і навукі; 17 лістапада 1994-28 кастрычніка 1998 — федэральнага міністра фінансаў. 28 кастрычніка 1998 пакінула ўрад.
Далейшае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Ад 1999 старшыня дабрачыннага таварыства і наглядальнага савета Банку Эсэнскага біскупства. Памерла ад інфаркту.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- 1 2 Irmgard Karwatzki // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
