Перайсці да зместу

Ірупутунку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірупутунку?

Ірупутунку (ісп.: Irruputuncu) — дзеючы вулкан на мяжы Чылі (вобласць Тарапака) і Балівіі. Вышыня — 5165 м.

Вулкан мае два кратара-вяршыні. Фумаралічная дзейнасць адбываецца ў паўднёвым кратары, які мае прыблізна 300 метраў у дыяметры.

26 лістапада 1995 года ў вулкане былі адзначаны ўмераныя вывяржэнні.