Ірцяш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірцяш
руск.: Иртяш
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 227[1] м
Даўжыня 14,5 км
Шырыня 7,5 км
Плошча 53,5 км²
Аб’ём 0,47 км³
Найбольшая глыбіня 16 (22[1]) м
Сярэдняя глыбіня 8,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,24—0,25 ‰
Басейн
Выцякаюць Цеча
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Чалябінская вобласць
Ірцяш (Расія)
Ірцяш
Ірцяш
Ірцяш (Чалябінская вобласць)
Ірцяш
Ірцяш
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 14010500711111200007480
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірця́ш, Ірцяж (руск.: Иртя́ш, Иртяж[2]) — возера-вадасховішча ў Расіі, на Паўднёвым Урале, у Каслінскім раёне Чалябінскай вобласці, каля гарадоў Каслі і Азёрск. Уваходзіць у сістэму Каслінска-Кыштымскіх азёр[1].

Плошча паверхні возера 53,5[2][3][4] км². Даўжыня 14,5[1] км, найбольшая шырыня 7,5[1] км. Глыбіні да 16[2] м (да 18 м[3]; да 22[1] м). Сярэдняя глыбіня 8,7[1] м. Аб’ём вады ў возеры 0,47[1] км³. Мінералізацыя вады 240—250[1] мг/л.

Катлавіна возера мае эразійна-тэктанічнае паходжанне, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і складаецца з двух плёсаў (Малога і Вялікага)[1]. Берагавая лінія звілістая, моцна парэзаная. Берагі пясчаныя, забалочаныя, месцамі абрывістыя і камяністыя. На возеры некалькі дзясяткаў невялікіх астравоў. Замярзае звычайна ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.

У Ірцяш упадае шмат невялікіх рэк. Выцякае рака Цеча (прыток ракі Ісець, басейн Іртыша).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иртяш // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 174. — 538 с. — 100 000 экз.
  • Иртя́ш // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 193. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Иртя́ш // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ (руск.) / Под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 150. — 464 с. — 500 экз. — ISBN 5-86066-017-0.
  • Матвеев А. К. Иртя́ш // Географические названия Урала: Топонимический словарь. — Екатеринбург: ИД «Сократ», 2008. — С. 110—111. — 352 с. — 8 000 экз. — ISBN 5-88664-299-5. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР: Гидрологическая изученность. Том 11. Средний Урал и Приуралье. Выпуск 2. Тобол / под ред. В. В. Николаенко. — Л.: Гидрометеоиздат, 1965. — 240 с. (руск.)
  • Иртяш // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]