Перайсці да зместу

Іршава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Іршава
укр.: Іршава
48°19′02″ пн. ш. 23°02′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Закарпацкая вобласць
Раён Хусцкі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1341
Першая згадка 1341
Вышыня цэнтра 134 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 9 163 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3144
Паштовы індэкс 90100
КААТУУ 2121910100
irshavaotg.gov.ua (укр.)
Паказаць/схаваць карты
Іршава (Украіна)
Іршава
Іршава

Іршава (укр.: Іршава , венг.: Ilosva) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны. Цэнтр Іршаўскага раёна. Размешчаны ў перадгор’і Карпат, на абодвух берагах ракі Іршавы (прытока Боржава), з усіх бакоў акружана гарамі, узвышшамі і лясамі. Мае значную шчыльнасць насельніцтва.

Першая пісьмовая згадка Іршавы датавана 1341 годам, калі горадам і ваколіцамі валодалі феадалы Ілашваі, у 1460 годзе яны атрымалі на гэтыя землі грамату ад венгерскага караля. Венгерскія крыніцы звязваюць сямейства Ілашваеў з кіеўскім князямі і называюць іх «русінскімі князямі». Ад дынастыі Ілашваі і пайшла назва Ілашва, якая паступова перайшла ў Іршава. Яшчэ адна версія паходжання назвы Іршава — ад рэчкі Іржава (тым часам яна была колеру жыта, адсюль і назва). Зараз гэтая рэчка завецца Іршавай (укр.: Іршава). У вайну 1703—1711 гадоў ваколіцы Іршавы былі адным з раёнаў баявых дзеянняў пад камандаваннем Ферэнца II Ракацы, у паўстанцкім атрадзе ваявала каля 100 жыхароў паселішча. У 1921 годзе ў Іршаве знаходзіўся акруговы камітэт кампартыі Чэхаславакіі. У гады нацысцкай акупацыі ў ваколіцах Іршавы дзейнічаў партызанскі атрад Дзьюлы Урсты — Івана Прышчэпы. У 1980 годзе Іршава атрымала статус горада раённага падпарадкавання.

Насельніцтва
198920012012
9873 9515 9189
  1. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.