Ірына Аляксандраўна Цэлікавец
Ірына Аляксандраўна Цэлікавец | |
---|---|
Род дзейнасці | юрыст |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1976 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. 2 лістапада 1976, Жлобін, Гомельская вобласць, БССР, СССР[1]) — беларуская юрыстка, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінскай вобласці. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 2000 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 2004 года працавала вядучым спецыялістам упраўлення рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадарання і ліцэнзавання камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел., з 2005 года — галоўным спецыялістам па прававой і кадравай рабоце Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2006 года — галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-прававой работы, грамадскіх аб’яднанняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
У 2007—2009 гадах працавала начальнікам аддзела грамадскіх аб’яднанняў, юрыдычнай экспертызы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел., з 2009 па 2011 год — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзуемай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел., з 2011 па 2013 год — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел.. У 2013 годзе займала пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел., а з 2014 года — першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел..
У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
З 1 лютага 2018 года працавала начальнікам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пазней — начальнікам упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]
31 жніўня 2020 года Цэлікавец была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[2].
2 кастрычніка 2020 года Цэлікавец трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза[3][4]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Цэлікавец як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[6]. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швейцарыя[10][11].
21 чэрвеня 2021 года Цэлікавец таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions(англ.) . Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko(англ.) . Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021.
- ↑ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс(бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ 5,0 5,1 Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus(англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Staff, Reuters UK sanctions Belarus leader Lukashenko(англ.) . Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo(чэшск.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі БДЭУ
- Юрысты Беларусі
- Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС