Ірына Антонаўна Іода

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Антонаўна Іода
Дата нараджэння: 5 кастрычніка 1932(1932-10-05) (86 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Месца працы:
Навуковая ступень: доктар архітэктуры[d] (1987)
Горадабудаўнічыя праекты: Генплан Мінска (1963)
Узнагароды:

Ірына Антонаўна Іода (нар. 5 кастрычніка 1932, Мінск) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (1987), прафесар (1988). Член Саюза архітэктараў СССР (1962), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і навуковых работнікаў будаўніцтва (1996), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1998), ганаровы прафесар Паўночна-Заходняга архітэктурна-будаўнічага інстытута Кітайскай Народнай Рэспублікі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум; у 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала ў інстытуце «Мінскпраект» (1959—1962); Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва (1981—1990); адначасова з 1968 — у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (архітэктурны факультэт, кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў генеральнага плана забудовы г. Мінска (1963 г.).

У навуковых працах (больш за 100) даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы горадабудаўніцтва, фарміраванне і развіццё сеткі населеных месцаў. Адзін з аўтараў «Схемы размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1975), а таксама «Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Іода Ірына Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
  • Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. [1]