Ірына Валер’еўна Ільянкова
Ірына Валер’еўна Ільянкова | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1980 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство | 39.500 (2000) |
Ірына Валер’еўна Ільянкова (нар. 10 красавіка 1980, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2016).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 10 красавіка 1980 года ў Мінску.
Займалася на працягу 11 гадоў прафесійна спартыўнай гімнастыкай. Трэнер — Таццяна Нянашава. Першым поспехам Ірыны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Ірына ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі.
На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.
Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў Ірына завяршыла кар’еру спартсменкі (была самай старэйшай у алімпійскім складзе) і аддала перавагу трэнерскай дзейнасці, а не выступленням у шоу[1].
Цяпер Ірына Ільянкова з’яўляецца трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі, выкладае ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы і працуе суддзёй міжнароднай катэгорыі. Яе выхаванкамі з’яўляюцца Марыя Юр’еўна Трубач (сярэбраны прызёр Юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года), Стэфанія-Соф’я Манахава і Анастасія Рыбакова (усе трое — сярэбраныя прызёры чэмпіянату Еўропы 2014 года).
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Где вы теперь, кто вам целует пальцы?
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.