Перайсці да зместу

Ірына Валер’еўна Алісевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Валер’еўна Алісевіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 сакавіка 1967(1967-03-26) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці керамістка
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і кераміка
Вучоба
Член у

Ірына Валер’еўна Алісевіч (нар. 26 сакавіка 1967, Мінск) — беларуская мастачка.

Скончыла ў 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1991 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. Жыве ў г. Мінску.

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: чайна-кафейны сервіз «Кобальтавая зорка», чайны сервіз «Элада», камплект ваз «Райскі танец». Аформіла інтэр’ер у гасцініцы «Мальборк» у Польшчы (у сааўтарстве з І. Леантовічам).