Ірына Вячаславаўна Назаранка
| Ірына Вячаславаўна Назаранка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 20 красавіка 1991 (34 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | вучоная |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (2020) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Ірына Вячаславаўна Назаранка (нар. 20 красавіка 1991, Мазыр, Гомельская вобласць) — урач прамянёвай дыягностыкі. Кандыдат медыцынскіх навук (2020), дацэнт (2022). Рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2026 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 2013 годзе Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамянёвая дыягностыка», у 2020 годзе скончыла аспірантуру Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.
У 2013—2014 гадах працавала ўрачом-інтэрнам па прамянёвай дыягностыцы ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы.
У 2014—2016 гадах працавала ўрачом-рэнтгенолагам Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы.
З 2016 года працавала асістэнтам на кафедры прамянёвай дыягностыкі, прамянёвай тэрапіі з курсам ФПКіП Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З 2020 года займала пасаду дацэнта. З 2021 — дэкан медыка-дыягнастычны факультэта ГДМУ.
15 студзеня 2026 года прызначана рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Прамянёвая дыягностыка, ультрагукавая дыягностыка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта