Ірына Вільдэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Вільдэ
укр.: Дарина Дмитрівна Полотнюк
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні укр.: Дарина Дмитрівна Макогон
Дата нараджэння 5 мая 1907(1907-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1982(1982-10-30) (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Dmytro Makohon[d]
Муж Yevhen Polotniuk[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці з 1930
Жанр апавяданне
Мова твораў украінская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Вільдэ (укр.: Іри́на Ві́льде, сапраўднае імя і прозвішча — Дарына Дзмітрыеўна Макаго́н (укр.: Дарина Дмитрівна Макогон), па мужы Палатню́к; 5 мая 1907, Чарнаўцы, Аўстра-Венгрыя — 30 кастрычніка 1982, Львоў, УССР) — украінская пісьменніца. Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1965).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 5 мая 1907 года ў Чарнаўцах ў сям’і пісьменніка Дзмітрыя Макогона, які паходзіў з Харосткава (Галіцыя), працаваў настаўнікам на Букавіне; маці была немкай. Браты: Арэст (быў членам Украінскай вайсковай арганізацыі, эміграваў у Германію), Багдан (быў ваенным дывізіі СС «Галічына», уцёк з Бродскага катла, эміграваў у ЗША).

З 1922 года вучылася ў Чарнавіцкай гімназіі. У сувязі з тым, што Чарнаўцы ў 1918 года былі акупавана Румыніяй, у 1923 годзе сям’я Макогона пераехала ў Станіслаў у Польскую Рэспубліку, дзе бацька стаў працаваць настаўнікам[3]. Дарына на ўсё жыццё захавала любоў да букавінскага краю.

У Станіславе Дарына хадзіла ў мясцовую гімназію. Пасля заканчэння вучобы на гуманітарным факультэце Львоўскага ўніверсітэта (1928—1933), працавала настаўніцай у Каламыі, а затым рэдактарам газеты «Жіноча доля» (1933—1939).

Друкавацца пачала са студэнцкіх гадоў. У 1930 годзе была апублікавана апавяданне маладой пісьменніцы «Аповесць жыцця» (пазней названае — «Паэма жыцця»). На працягу 1930—1939 гадоў Вільдэ ​​апублікавала шэраг апавяданняў і аповесцяў з жыцця інтэлігенцыі з Заходняй Украіны, мяшчанства, навучэнскай моладзі.

У 1935 годзе — упершыню пад псеўданімам Ірына Вільдэ надрукавала аповесць «Матылькі на высокіх абцасах».

Пасля далучэння Заходняй Украіны да УССР працягвала працаваць з добра знаёмай ёй тэмай сям’і ў буржуазным грамадстве (раман «Паўналетнія дзеці», 1939).

У 1940 годзе І. Вільдэ была прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР.

На працягу 1945—1949 гадоў — спецыяльны карэспандэнт газеты «Правда Украины».

У 1947 годзе Вільдэ была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2 склікання.

З 1965 па 1966 гады ўзначальвала Львоўскую арганізацыю Саюза пісьменнікаў УССР.

Памерла 30 кастрычніка 1982 года ў Львове. Пахавана на Лычакіўскіх могілках у Львове.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вильдэ, Ирина // Вибрафон — Волово. — М. : Советская энциклопедия, 1951. — С. 68. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 8).
  • Куторга 3. Накануне // Литературная газета. — 1959. — 10 дек.
  • Пустовойт П. Иллюзии гибнут, надежды остаются // Дружба народов. — 1958. — № 12.
  • Вальо М. А. Ipина Вільде: Літ.-критич. нарис. — К., 1962.
  • Письменники Радянської України: біобібліографічний довідник. / Авт.-упоряд.: В. К. Коваль, В. П. Павловська. — К.: Радянський письменник, 1981. — 327 с. — С. 34—35.