Ірына Генадзеўна Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ірына Генадзеўна Якалцэвіч)
Лёгкая атлетыка
Ірына Жук (Якалцэвіч)
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Ірына Генадзеўна Якалцэвіч
Спецыялізацыя скачок з шастом[d]
Клуб СК ФПБ
Нарадзілася 26 студзеня 1993(1993-01-26) (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
IAAF 14387681
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Генадзеўна Жук дзявоч. Якалцэвіч (нар. 26 студзеня 1993) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў скачках з шастом. Майстар спорту Беларусі, рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы ў памяшканнях (Торунь, 2021).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў скачках з шастом з вынікам 4,50 м[1].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 12 месца ў скачках з шастом з вынікам 4,35 м[1].

Чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі ў скачках з шастом з вынікам 4,70 м у 2019 годзе. Рэкардсменка Беларусі ў памяшканні з вынікам 4,73 м у 2021 годзе. У 2021 годзе абнавіла нацыянальны рэкорд Беларусі, скочыўшы на 4,74 м.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]