Ірына Дзмітрыеўна Супруненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Дзмітрыеўна Супруненка
Дата нараджэння 4 лютага 1954(1954-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2022(2022-08-10) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Маці Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера алгебра
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1997)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Яфімавіч Залескі[1]
Прэміі

Ірына Дзмітрыеўна Супруненка (4 лютага 1954, Мінск — 10 жніўня 2022, Мінск) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997, «Уніпатэнтныя элементы ў прадстаўленнях паўпрасторы алгебраічных груп у дадатнай характарыстыцы»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 лютага 1954 года ў Мінску. Бацька — Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка (1915—1990), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік АН Беларускай ССР, маці — Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (1929—2019), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

У 1976 годзе скончыла БДУ. Працавала галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Аўтарка навуковых прац па алгебры. Распрацавала метады даследавання ўласцівасцей элементаў у мадулярных прадстаўленнях алгебраічных і звязаных з імі канечных груп і абмежаванняў такіх прадстаўленняў на падгрупы.

Памерла 10 жніўня 2022 года ў Мінску.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Минимальные полиномы элементов порядка р в неприводимых представлениях групп Шевалле над полями характеристики р: Вопросы алгебры и логики // Труды Ин-та математики СО РАН. 1996. Т. 30;
  • On Jordan blocks of elements of order р in irreducible representations of classical groups with p-large highest weights // JТ Algebra. 1997. V. 191, № 2; Semisimple restrictions form GL(n) to GL(n-1) // J. аngew. Math. 1998. V. 500 (разам з Дж. Брандэнам і А.Кляшчовым).

Зноскі

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]