Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка
Дата нараджэння 22 жніўня 1936(1936-08-22) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка (22 жніўня 1936, Санкт-Пецярбург) — савецкая і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылася ў класе Л. М. Цюнцінай  (руск.).[1]

Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска  (руск.) і Новасібірска. У 19591975 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам, Дзідзічэнка паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай.

Сярод яе работ: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я. Глебава), Марты («Святло і цені» Г. Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга), Каляровай дзяўчыны («Сцежкаю грому» К. Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага); індускі танец («Баядэрка» Л. Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда[ru]» А. Глазунова), іспанскі танец, мазуркаПапялушка[ru]» С. Пракоф’ева), кракавякБахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі танцы («Спартак[ru]» А. Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Кармэн» Ж. Бізэ.

Зноскі

  1. Партер. — 2011. — № 7. — С. 35 — 39.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]