Ірына Зянонаўна Вештард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Зянонаўна Вештард
Дата нараджэння 17 сакавіка 1953(1953-03-17) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Зянонаўна Вештард (нар. 17 сакавіка 1953, Багушы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Былая старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ № 3 горада Смаргоні, пазней была інспектарам школ г. Смаргоні.

Партыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’езд БСДП 13 сакавіка 2016 года. З лева на права: Мечыслаў Грыб; Ірына Вештард; Алег Трусаў; Ігар Маслоўскі.

У БСДП уступіла ў 1991 годзе. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 года намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 года па 11 сакавіка 2018 года — старшыня БСДП.

У 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення[1].

Зноскі

  1. Ірына Вештард(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]