Ірына Мікалаеўна Мельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Мікалаеўна Мельнікава
укр.: Ири́на Никола́евна Ме́льникова
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1918(1918-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2010(2010-11-03) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Андрэй Васільевіч Ліхалат[d]
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1967)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Аляксандравіч Увядзенскі[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны

Ірына Мікалаеўна Мельнікава (укр.: Ірина Миколаївна Мельникова; 24 кастрычніка 1918, Мэна, Чарнігаўская губерня — 3 лістапада 2010, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт АН УССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 кастрычніка 1918 года ў Мене Чарнігаўскай губерні.

У 1940 годзе скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У пачатку Вялікай айчыннай вайны эвакуіравана ў г. Шымкент (Казахская ССР), дзе ў 1941 − 1942 гадах выкладала гісторыю ў Паўднёва-казахскім вучыцельскім інстытуце.

Вучылася ў аспірантуры Аб’яднанага ўкраінскага дзяржаўнага універсітэта у горадзе Кзыл-Арда. У 1946 годзе ў Кіеве абараніла дысертацыю на тэму «Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да Украіны ў 1725—1740 гады» (навуковы кіраўнік А. Увядзенскі), але пасля гэтага пакінула ўкраіністыку, каб прысвяціць сябе багемістыцы і заходняй славістыцы.

Жонка гісторыка А. Ліхалата (1914—1993).

Памерла 3 лістапада 2020 года ў Кіеве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1947—1959 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Акадэміі навук СССР (Масква), дзе даследавала палітычную гісторыю Чэхіі, Славакіі і Закарпацця.

З 1957 года фактычна працавала ў Кіеве, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук УССР. Там жа ў 1961 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Класавая барацьба ў Чэхаславакіі ў перыяд часовай частковай стабілізацыі капіталізму (1924—1929 гады)». Гэтая праца па гэты дзень застаецца самай поўнай з гісторыі палітычных партый Чэхіі 1920-х гадоў, якія былі напісаныя ва Украіне.

У 1965—1988 гадах працавала загадчыкам аддзела гісторыі міжнародных адносін сацыялістычных краін, з 1988 — галоўны навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абрана членам-карэспандэнтам Акадэміі навук УССР.

У 1970-я гады была вядучым навукоўцам па гісторыі еўрапейскіх краін, адным з нямногіх ва Украіне па гісторыі Славакіі і Чэхіі. Наладжвала супрацоўніцтва з профільнымі гістарычнымі ўстановамі акадэмій навук Балгарыі, Чэхіі, Польшчы. Пасля аднаўлення ўкраінскай незалежнасці, стварала праграму вывучэння гісторыі міжнародных сувязяў Украіны ў найноўшы час.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Зовнішня політика України в умовах глобалізації: Анот. іст. хроніка. — К., 2004 (у суаўтарстве).
  • Україна і Європа (1990—2000 рр.): Анот. іст. хроніка: В 2 ч. — К., 2001 (у суаўтарстве).
  • Украинско-чехословацкие интернациональные святи. — К., 1989 (у суаўтарстве).
  • Деятельность обществ дружбы с СССР в странах социалистического содружества. — К., 1987 (у суаўтарстве).
  • Укрепление братской дружбы и сотрудничества стран социалистического содружества. — К., 1987 (у суаўтарстве).
  • Сотрудничество общественных организаций стран социализма. — К., 1983 (у суаўтарстве).
  • Породненные социалистическим интернационализмом. Дружественные связи и сотрудничество породненных областей и городов УССР и братских стран социализма. — К., 1980 (у суаўтарстве).
  • За дружбу з країною Великого Жовтня. Діяльність товариств дружби з СРСР в європейських соціалістичних країнах. — К. 1977 (у суаўтарстве).
  • На магістралях дружби і братерства. Участь Української РСР у співробітництві Радянського Союзу з європейськими соціалістичними країнами (1966—1970 рр.). — К., 1974 (у суаўтарстве).
  • 3 історії зарубіжних соціалістичних країн. — К., 1971 (у суаўтарстве).
  • Інтернаціональна сила ленінських ідей. — К., 1970 (у суаўтарстве).
  • Зарубіжні інтернаціоналісти в рядах борців за владу Рад на Україні. — К., 1967 (у суаўтарстве).
  • Великий Жовтень і міжнародний робітничий та національно-визвольний рух. — Львів, 1967 (у суаўтарстве).
  • Украинская ССР и зарубежные социалистические страны. — К., 1965 (у суаўтарстве).
  • Классовая борьба в Чехословакии в 1924—1929 гг. — М., 1962.
  • История Чехословакии. — М., 1960 (у суаўтарстве).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]