Ірына Міхайлаўна Шуміліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ірына Міхайлаўна Шуміліна
Дата нараджэння 2 снежня 1956(1956-12-02) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
youtube.com/channel/UCPXqnEYFuRALWK_yJA_Qd-w

Іры́на Міха́йлаўна Шумі́ліна (нар. 2 снежня 1956, Мінск) — беларуская піяністка, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1956 годзе ў Мінску, у сям’і кампазітара Міхаіла Міхайлавіча Шуміліна і настаўніцы Мілюціны Ясонаўны. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага. Вучылася ў прафесара Рыгора Ільіча Шаршэўскага[2], вучня піяніста Уладзіміра Сафроніцкага. Скончыла аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ў класе прафесара Льва Уласенкі.

З 1982 года салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1992 года Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Жыве і працуе ў Мінску.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з ‎1991 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шуміліна выконвае творы буйных музычных формаў: санат, сюіт, фантазій, фартэпіянных цыклаў, канцэртаў. Гастралюе ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Прымала ўдзел у многіх фестывалях, у тым ліку ў фестывалі сучаснай музыкі г. Дуйсбург (1991), XXII Cantiere Internationale d’Arte (Мантэпульчана, 1997), Міжнародным фестывалі імя Джаакіна Расіні (Путбус, Германія, 1998), «Нямецка-беларуская музычная восень» (Германія, 2000), «Міжнародны музычны фестываль імя Роберта Шумана» (Германія, 2002), фестывалі імя Пятра Чайкоўскага і Надзеі фон Мек (Украіна, 2005).

Працавала з многімі дырыжорамі, у тым ліку Чарльзам Ансбахерам (Charles Ansbacher), Ёргам Іверам (Jörg Iwer), Юозасам Дамаркасам, Валерыем Гергіевым, Фуатам Мансуравым, Аляксандрам Вядзернікавым, Неэмэ Ярві, П’ер-Дамінікам Панелем (Pierre-Dominique Ponnelle). Выступала з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь.

У сваёй творчасці Шуміліна надае ўвагу сваім улюбёным кампазітарам — Рахманінаў, Мусаргскі, Чайкоўскі, Пракоф’еў, Бетховен, Брамс, Шуман, Шуберт, Шапен, Ліст. Шуміліна ў 80-90-я гады сыграла важную ролю ў фартэпіяннай транскрыпцыі розных твораў[3].

У Беларускім цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Шуміліна адзначана як выканаўца некалькіх зарэгістраваных музычных п’ес і песень, у тым ліку «Санеты для фартэпіяна 1 12 цыкл» і «Маятнік»[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч прысвяціў Шумілінай верш «Грае Ірына Шуміліна» (2005)[8], апублікаваны ў зборніку «У ноч на Пакровы»[9]

Шумілінай прысвечана глава ў кнізе пісьменніцы Алы Сямёнавай «У святой краіне выгнання» (2011)[10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 15 снежня 2021.
  2. Юлия Андреева: Наши пианисты — музыкальные наследники Антонио Сальери(руск.) . Беларусь Сегодня (6 снежня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2019.
  3. Шевченко Ольга Григорьевна Фортепьянная культура Беларуси ХХ столетия(руск.) . dep.nlb.by (16 мая 2000). Праверана 30 кастрычніка 2019.
  4. Перечень произведений(руск.) . www.belgospatent.by. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  5. Nessun vincitore assoluto al VII Premio Pianistico Thalberg(італ.) . guide.supereva.it. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  6. Разное. Ненормативные акты — О присвоении Скорикову Н.Н. и Шумилиной И.М. почетного звания Заслуженный артист Республики Беларусь Архіў 2007(руск.) . www.levonevski.net. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  7. Картина дня: сколько осталось старых денег, белые львята и 2 млн новогодних подарков(руск.) . БелТА (2 снежня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2019.
  8. Родныя вобразы / Н. Гілевіч / Прагляд верша. rv-blr.com. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  9. Гілевіч Ніл, У ноч на Пакровы — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Гілевіч Ніл, У ноч на Пакровы — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 30 кастрычніка 2019. ISBN 978-985-6852-41-4
  10. Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 30 кастрычніка 2019. ISBN 978-985-6976-84-4