Ірына Уладзіміраўна Жыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Уладзіміраўна Жыленка
укр.: Ірина Володимирівна Жиленко
Род дзейнасці дзіцячая пісьменніца, паэтка, журналістка
Дата нараджэння 28 красавіка 1941(1941-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 2013(2013-08-03) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Vladimir Drozd[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Ірына (Іраіда) Уладзіміраўна Жыленка (28 красавіка 1941 — 3 жніўня 2013) — украінская паэтэса, празаік і нарысіст, аўтар кнігі ўспамінаў. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 28 красавіка 1941 г. у Кіеве. Дзяцінства Ірыны Жыленка прайшло на Чаркашчыне. Яе бацькі загінулі на Другой Сусветнай. Пасля вайны яна зноў вярнулася ў Кіеў. Пасля заканчэння школы паступіла на вячэрняе аддзяленне філалогіі КДУ імя Т. Г. Шаўчэнкі, працавала выхавацелем у дзіцячым садку. Выпускніца ўніверсітэта 1964 года. На працягу шэрагу гадоў працавала ў рэдакцыях газет «Моладзь Украіны», «Літаратурна Украіна», часопіса «Ранок» (Раніца). Жонка украінскага празаіка Уладзіміра Дразда.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • прэмія імя В. Сасюры (1987) — за кнігу вершаў «Дівчинка на кулі»
  • Дзяржаўная прэмія імя Тараса Шаўчэнкі (1996) — за зборнік «Вечірка у старій винарні»
  • Ордэн княгіні Вольгі III-й ступені (Украіна, 2001)

Зноскі