Ірына Уладзіміраўна Халіп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Уладзіміраўна Халіп
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 лістапада 1967(1967-11-12) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Халіп
Маці Люцына Юр’еўна Бяльзацкая[d]
Муж Андрэй Алегавіч Саннікаў
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, рэдактар
Прэміі
Узнагароды

Ірына Халіп (нар. 12 лістапада 1967, Мінск, Беларуская ССР) — беларуская журналістка (асноўныя тэмы публікацый: палітыка, правы чалавека, карупцыя). Палітзняволеная, вязень сумлення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася і пражывае ў Мінску. Бацька, беларус па нацыянальнасці, Уладзімір Трафімавіч Халіп — вядомы кінасцэнарыст, драматург, літаратар і публіцыст. Маці, Люцына Юр’еўна Бяльзацкая, яўрэйка па нацыянальнасці, нарадзілася ў Варшаве[1]. Дзед па маці — вядомы польскі і беларускі кампазітар Юрый Бяльзацкі[2].

Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1989).

Працавала ў рэдакцыях газет «Чырвоная змена» (1989—1990), «Советская Белоруссия» (1994—1995), «Имя» (1995—1999), часопіса «Парус» (1990—1994). Была галоўным рэдактарам газеты «Имя» (1998—1999), намеснікам галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты» (1999—2006). Уласны карэспандэнт «Новой газеты» (Расія, з 2003 г.). Ганаровы сябра расійскага ПЭН-цэнтра (з 1999)[3].

Пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Неаднаразова падвяргалася крымінальнаму пераследу за сваю прафесійную дзейнасць.

2 красавіка 1997 года падчас мітынгу супраць аб’яднання Беларусі і Расіі яна і яе бацька, вядомы кінасцэнарыст, драматург, літаратар Уладзімір Халіп, былі збітыя міліцыянтамі. У знак пратэсту супраць закрыцця крымінальнай справы, узбуджанай у сувязі з гэтымі падзеямі, дала па твары следчаму пракуратуры (за што яе пакаралі штрафам у памеры 400.000 беларускіх рублёў).

За публікацыю цыкла артыкулаў пра карупцыю ва ўладных структурах зведвала пераслед, двойчы прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, але не была асуджаная[4].

19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасці і была змешчаная ў СІЗА КДБ. Падчас знаходжання І. Халіп у СІЗА КДБ улады спрабавалі забраць з сям’і ў дзіцячы дом трохгадовага сына журналісткі — Данііла Саннікава.

У канцы снежня 2010 г. І. Халіп было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[2].

11 студзеня 2011 года міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала яе вязнем сумлення[5].

29 студзеня 2011 г. мера стрымання была змененая на падпіску аб нявыездзе з хатнім арыштам.

4 красавіка 2011 г. абвінавачанне было перакваліфікаванае на арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

16 мая 2011 г. у судзе Заводскага раёна Мінска І. Халіп была асуджана на 2 гады зняволення з 2-гадовай адтэрміноўкай.

19 ліпеня 2013 г. судом Партызанскага раёна Мінска пакаранне з І. Халіп было знятае[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка беларускага дыпламата, палітычнага і грамадскага дзеяча, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Мае сына Данііла 2007 г.н.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Наш чалавек Ірына Халіп // «Наша Канада» (Абранае. 2005).
  2. а б в г Ірына Халіп(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2018. Праверана 23 мая 2017.
  3. а б Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. — С. 216.
  4. Человек недели. Ирина Халип
  5. БЕЛАРУСЬ ПРИЗЫВАЮТ ОСВОБОДИТЬ УЗНИКОВ СОВЕСТИ, ЗАДЕРЖАННЫХ В СВЯЗИ С ПРОТЕСТАМИ ПОСЛЕ ВЫБОРОВ (руск.). Amnesty International (11 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. 2009 Courage in Journalism Award Acceptance Speeches (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ[simple]. Архівавана з першакрыніцы 09-08-2011.
  7. Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 222. ISBN 978-0-929849-42-3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня, 2007. — 256 с.
  • Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011. — 328 с. С. 222. ISBN 978-0-929849-42-3
  • Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 992 с. С. 759-788. ISBN 978-9955-773-69-6.