Ірына Эдуардаўна Луканская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Эдуардаўна Луканская
Нараджэнне 21 мая 1965(1965-05-21) (58 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Ірына Эдуардаўна Луканская (нар. 21 мая 1965, Гродна) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня праўлення Гродзенскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Кіраванне аховай здароўя».

Прайшла працоўны шлях ад урача-педыятра ўчастковага, пульманолага, загадчыка аддзялення, намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы да галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі № 1 г. Гродна.

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі