Ісабела Лёвін
Ісабела Лёвін | |
---|---|
шведск.: Isabella Lövin | |
Род дзейнасці | журналістка, палітык |
Дата нараджэння | 3 лютага 1963[1][2] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Björn Lövin[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Stora Journalistpriset[d] (2007) Guldspaden[d] (2007) |
Сайт | isabellalovin.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісабела Лёвін (швед. Isabella Lövin; нар. 3 лютага 1963) — шведскі палітык і журналіст. Член Партыі зялёных. Віцэ-прэм’ер і міністр аховы навакольнага асяроддзя з 21 студзеня 2019 года па 5 лютага 2021 года ў другім урадзе Лёвена, адначасова выконвала абавязкі міністра развіцця міжнароднага супрацоўніцтва з 17 снежня 2020 года, адзін з двух спікераў Партыі зялёных (2016—2021), дэпутат Еўрапейскага парламента пасля выбараў 2009 года да кастрычніка 2014 года. У Еўрапейскім парламенце займалася пытаннямі рыбнай здабычы. Ісабела Левін узнагароджана шведскай прэміяй для журналістаў Stora Journalistpriset за яе працу ў галіне журналістыкі, у прыватнасці, за артыкулы пра рыбалоўства.
Лёвін была рэпарцёрам і пазаштатным аўтарам для Damernas Värld, Veckorevyn, Elle і Vi Föräldrar, а таксама пісала пра навакольнае асяроддзе ў нядзельным дадатку Expressen «Зялёная нядзеля». З 1994 па 1997 гады працавала рэпарцёрам і прадзюсарам на Шведскім радыё ў такіх праграмах як Slussen і Tendens. Пазней была сакратаром рэдакцыі і рэдактарам Månadsjournalen (да 2002 года). Таксама працавала рэдактарам кулінарнага часопіса Allt om Mat, у 2003 годзе — часопіса Leva!. З 2004 года яна зноў стала пазаштатным аўтарам, а ў 2005 годзе вяла калонку ў Allt om Mat і адначасова была вэбрэдактарам Femina.
Лёвін абралі ў Еўрапейскі парламент падчас выбараў у Еўрапейскі парламент у Швецыі ў 2009 годзе ад Партыі зялёных. Яе пераабралі на выбарах у Еўрапейскі парламент у Швецыі 2014 года і прызначылі намеснікам старшыні камітэта па пытаннях рыбалоўства.
3 кастрычніка 2014 года Ісабела Лёвін была прызначаная міністрам па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай развіцця прэм’ер-міністрам Швецыі Стэфанам Лёвенам.
9 мая 2016 года Ісабелу Лёвін намінавалі на пасаду аднаго з двух спікераў Партыі зялёных як пераемніцу Осы Ромсан.
З 2019 года займала пасаду міністра клімату і навакольнага асяроддзя. Пасля адстаўкі Петэра Эрыксана 17 снежня 2020 года адначасова выконвала абавязкі міністра па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай развіцця.
У жніўні 2020 года аб’явіла аб сыходзе з палітыкі, каб надаваць больш часу сям’і і напісанню кніг. Пакінула ўрад 5 лютага 2021 года.
Зноскі
- ↑ http://www.europarl.europa.eu/meps/de/96675/ISABELLA_LOVIN_home.html Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ а б Löfvin Harrius, Isabella Signe Maria // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter