Ісай Мендэлевіч Пульнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісай Мендэлевіч Пульнер
Дата нараджэння 18 жніўня 1900(1900-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1942(1942-01-12) (41 год)
Месца смерці
Бацька Мендэль Лейбавіч Пульнер
Маці Песя Юдэлеўна Пульнер
Род дзейнасці этнограф, бібліёграф, іўдаіст
Месца працы
Альма-матар

Ісай (Іегошуа) Мендэлевіч Пульнер (18 жніўня 1900, Сноўск, Гараднянскі павет, Чарнігаўская губерня — 12 студзеня 1942, Ленінград) — савецкі этнограф і бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР. Арганізатар і ўдзельнік этнаграфічных экспедыцый па вывучэнні гісторыі і паўсядзённай культуры яўрэяў Грузіі, Беларусі, Украіны, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці (1920-1930-я гг.), першых значных выстаў, прысвечаных яўрэям. Кіраўнік сектара Дзяржаўнага музея этнаграфіі народаў СССР, збіральнік яго калекцый.

Паходзіў з хасідскай сям’і. У 1919 г. скончыў Гомельскую яўрэйскую мужчынскую гімназію А. Е. Ратнера. Працаваў справаводам даведачна-інфармацыйнага аддзела пры Гомельскім губернскім выканаўчым камітэце. У 1920—1923 гг. займаў пасаду начальніка канцылярыі Сожскага санітарнага раёна Дняпроўскага ўпраўлення воднага транспарту ў Гомелі.

У 1923—1925 гг. навучаўся на Вышэйшых курсах яўрэйскіх ведаў (Інстытут яўрэйскай гісторыі і літаратуры) у Петраградзе. У 1925—1929 гг. — студэнт этнаграфічнага аддзялення геаграфічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, атрымаў спецыяльнасць «этнограф-каўказавед».

У 1930 г. арганізаваў аддзелы іудаізму ў Антырэлігійным музеі і на Антырэлігійнай выставе ў Зімнім палацы. У 1931—1937 г. загадаваў яўрэйскім аддзелам Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі. У 1937—1942 гг. — навуковы супрацоўнік, загадчык яўрэйскага аддзела Дзяржаўнага музея этнаграфіі народаў СССР.

Паралельна навучанню і кабінетнай працы вёў палявую работу, удзельнічаючы ў этнаграфічных экспедыцыях:

Падтрымліваў сувязі з навукоўцамі, музейнымі і тэатральнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі ўсяго СССР для збірання інфармацыі па традыцыйным і сучасным жыццём яўрэяў.

Аўтар некалькіх тысяч фатаграфій і негатываў на тэму «Яўрэйская каланізацыя: Крым, Украіна, Беларусь, ЯАВ (1920-1930-я гг.)».

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны як непадлеглы воінскаму прызыву працягваў працаваць у Дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Леніградзе. Памёр у час блакады горада нямецкімі нацысцкімі войскамі. Месца пахаванне застаецца невядомым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]