Перайсці да зместу

Ісай Паўлавіч Казінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісай Паўлавіч Казінец
Дата нараджэння 9 красавіка 1910(1910-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1942(1942-05-07) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Ісай Паўлавіч Казінец (сапраўднае імя: Іегуда Пінхусавіч Казінец; 9 красавіка 1910, Гэнічэск, Расійская імперыя — 7 мая 1942, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля ў Мінску ў часе Другой сусветнай вайны, пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1965).

Помнік падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы Мінска

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Напярэдадні вайны працаваў у Беластоку. У пачатку нямецкай акупацыі Мінска арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу ў Кастрычніцкім раёне горада. Уваходзіў у Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б, адказваў за сувязь з падпольшчыкамі гета, кіраваў адпраўкай папаўнення, зброі, медыкаментаў савецкім партызанам. Адзін з арганізатараў падпольнай друкарні, дзе выдаваў лістоўкі, падпольны лісток «Вестник Родины». 27 сакавіка 1942 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі органамі і пасля катаванняў павешаны. На месцы пакарання смерцю ў Цэнтральным скверы у пасляваенны час усталяваны мемарыяльны знак.

У Кастрычніцкім раёне Мінска яго імем названы плошча, вуліца (1964) і 2 завулкі. На доме па вул. Казінца, 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка (1967).

  • Казінец Ісай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 426.
  • Казінец Ісай Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С.10.
  • Казінец Ісай Паўлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 233. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Казінец Ісай Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.