Ісакіеўская плошча
Славутасць | |
Ісакіеўская плошча | |
---|---|
руск.: Исаакиевская площадь | |
59°55′55″ пн. ш. 30°18′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7802535000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісакіеўская плошча — плошча, размешчаная ў Адміралцейскай муніцыпальнай акрузе Адміралцейскага раёна Санкт-Пецярбурга. З поўначы абмежавана Адміралцейскім праспектам, з поўдня — Марыінскім палацам. Разам з Палацавай і Сенацкай плошчамі, Ісакіеўскую традыцыйна адносяць да архітэктурнага ансамблю цэнтральных плошчаў горада. З-за размяшчэння ў Марыінскім палацы Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга, Ісакіеўская плошча лічыцца галоўнай адміністрацыйна. У складзе гістарычнай забудовы цэнтра Санкт-Пецярбурга плошча ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны.
Плошча мае вялікае культурна-гістарычнае значэнне — тут размешчана мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры XIX—XX стагоддзяў, у тым ліку Ісакіеўскі сабор, Марыінскі палац, гасцініцы «Асторыя» і «Англетэр». Паштовыя індэксы будынкаў на плошчы — 190000 і 190107.