Ісак Майсеевіч Рабіновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак Майсеевіч Рабіновіч
Дата нараджэння 11 (23) студзеня 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1977(1977-04-28) (91 год)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, тэхнік
Навуковая сфера будаўнічая механіка і Q12056355?[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Ісак Майсеевіч Рабіно́віч[3] (23 студзеня 1886 — 28 красавіка 1977) — савецкі вучоны ў галіне будаўнічай механікі, доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956), Заслужаны дзеяч навукі тэхнікі РСФСР (1944), генерал-маёр-інжынер (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Магілёў. У 1904 годзе скончыў рэальнае вучылішча і паступіў на механічны факультэт Імператарскага маскоўскага тэхнічнага вучылішча. У 1911 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў адлічаны з вучылішча і сасланы ў Аланецкую губерню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вярнуўся ў Маскву і ў 1918 годзе скончыў вучылішча. Пачаў працу ў створаным Навукова-эксперыментальным інстытуце шляхоў зносін і на кафедры будаўнічай механікі Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча. У 1932 абраны прафесарам і прызначаны начальнікам кафедры Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава і з 1933 года загадчыкам кафедры будаўнічай механікі Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Жыў у Маскве. Памёр 28 красавіка 1977 года. Пахаваны на Увядзенскіх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па дынаміцы збудаванняў, уздзеянню дынамічных нагрузак на пралёты мастоў і іншыя інжынерныя збудаванні, па гісторыі будаўнічай механікі. Аўтар падручнікаў, курсаў будаўнічай механікі стрыжнёвых сістэм. У 1956 годзе ўвайшоў у першапачатковы склад Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і прыкладной механіцы.

Сярод апублікаванага:

  • Применение теории конечных разностей к исследованию неразрезных балок. — М., 1921;
  • К теории статически неопределимых ферм. — М., 1933;
  • Расчёт сооружений на импульсивные воздействия. — М., 1970;
  • Вопросы теории статического расчёта сооружений с односторонними связями. — М., 1975.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рабинович Исаак Моисеевич (учёный) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. БелЭн 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]