Ісая Берлін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісая Берлін
Isaiah Berlin
IsaiahBerlin1983.jpg
Імя пры нараджэнні: Jesaja Berlins
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1909(1909-06-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1997(1997-11-05)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Краіна: Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца працы
Альма-матар:
Кірунак: гісторыя філасофскіх ідэй
Значныя ідэі: негатыўная і пазітыўная свабода
Commons-logo.svg Ісая Берлін на Вікісховішчы

Ісая Берлін (англ.: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — англійскі філосаф, гісторык ідэй, тэарэтык. Лаўрэат Іерусалімскай прэміі 1979 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на доме ў Рызе, дзе прайшло дзяцінства

Ісая Берлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай яўрэйскай сям'і. Разам з сям'ёю жыў у Пскове, відавочнік падзей лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 года. Сям'я з'яжджае з Латвіі ў Англію ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардскі ўніверсітэт, і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Берлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадах ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне з вялікай увагай вывучаў Уінстан Чэрчыль.

У 1974 г. ён становіцца прэзідэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Берлін — прафесар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Усіх Душ у Оксфардзе.

" Быць лібералам, значыць жыць і даваць жыць іншым.
Ісая Берлін
"
" Ліберальная дзяржава — гэта дзяржава з максімальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максімальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных.
Ісая Берлін
"

У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзвяла Ісаю Берліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
  • 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
  • 1955 «Гістарычная непазбежнасць»
  • 1956 «Стагоддзе асветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
  • 1958 «Дзве канцэпцыі волі»
  • 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
  • 1978 «Рускія мысляры» (Russian Thinkers)
  • 1978 «Паняцці і катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
  • 1979 «Супраць цячэння» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
  • 1980 «Асабістыя ўражанні» (Personal Impressions)
  • 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
  • 1996 «Сенс рэальнасці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)

Шматлікія працы І. Берліна прысвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасці, нараджэнню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібералізм і яе разладу з заходнім лібералізмам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Sir Isaiah Berlin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Isaiah Berlin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119024608 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119024608 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.