Іса Ндой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Іса Ндой
Issa Ndoye1.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 снежня 1985(1985-12-12)[1] (32 гады)
Ціес[d], вобласць Ціес[d], Сенегал
Грамадзянства Сцяг Сенегала Сенегал
Рост 201 см
Вага 95 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1999 — 2001 Сцяг Сенегала Мбахаан (Ціес)
Клубная кар’ера*
2001 — 2006 Сцяг Сенегала Жанна д’Арк
2007 — 2009 Сцяг Ірана Зоб Ахан 60
2009 — 2011 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 38 (-39)
2012 — 2013 Сцяг Германіі Гройтэр (Фюрт) 0 (0)
2013 — 2014 Сцяг Францыі Крэтэй 10 (-17)
2015 Сцяг Ірана Трактар Сазі 3 (-5)
2017 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 17 (-24)
Нацыянальная зборная**
2007 — 2013 Сцяг Сенегала Сенегал 2 (-2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 снежня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 снежня 2017.

Іса Ндой (фр.: Issa Ndoye; нар. 12 снежня 1985, Ціес, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме, а ў 2007 годзе перайшоў у іранскі клуб «Зоб Ахан», з якім у сезоне 2008/09 стаў віцэ-чэмпіёнам краіны і уладальнікам Кубка. У ліпені 2009 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з украінскім клубам «Валынь», дзе стаў асноўным брамнікам, па выніках сезону 2009/10 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу. Улетку 2011 года пакінуў «Валынь».

У ліпені 2012 года стаў іграком дэбютанта нямецкай Бундэслігі — клуба «Гройтэр», за які так і не згуляў у чэмпіянаце. Улетку 2013 года перабраўся ў французскі клуб «Крэтэй» з Лігі 2. У першай палове 2015 года гуляў за іранскі клуб «Трактар Сазі», пасля чаго доўгі час заставаўся без каманды.

У студзені 2017 года стала вядома, што Іса Ндой разам з братам Біранам прыбудзе на прагляд у беларускі клуб «Славія-Мазыр»[2]. Аднак, у Беларусь Іса прыехаў толькі ў сакавіку[3], тым не менш здолеў стаць асноўным брамнікам мазыран. У маі 2017 года не гуляў з-за траўмы, з верасня да канца сезону не зноў не з’яўляўся на полі. Па выніках сезону 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і Іса пакінуў мазырскі клуб[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Сенегала ў таварыскім матчы супраць Марока (0:3). Ндой выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 0:1 і прапусціў два мячы. У 2008 годзе трапіў у пашыраную заяўку сенегальцаў на Кубак афрыканскіх нацый 2008, аднак у канчатковы склад не быў уключаны. У 2013 годзе згуляў другі матч за зборную, выйшаўшы ў перапынку ў таварыскай сустрэчы з Замбіяй (1:1), галоў не прапускаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Ірана Срэбраны прызёр чэмпіянату Ірана (2): 2009, 2015
  • Сцяг Ірана Уладальнік Кубка Ірана: 2009

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]