Іса (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іса
Характарыстыка
Даўжыня 62 км
Басейн 554 км²
Расход вады 3,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Серабрышча
 • Каардынаты 53°16′01″ пн. ш. 25°37′06″ у. д.HGЯO
Вусце Шчара
 • Месцазнаходжанне у межах Слоніма
 • Каардынаты 53°06′25″ пн. ш. 25°19′48″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Шчара → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Баранавіцкі раён, Слонімскі раён
physical
Іса (рака)
Іса (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

І́са — рака ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Іса балцкага паходжання.

Ад кораня *eis-/*is- «імкліва, хутка рухацца»[1][2]. Гэты корань з пашыральнікам -l- у назве ракі Іслач, у літоўскіх гідронімах Islikis, Iesla, латышскім Isliņa (< Isl-, in-)[3].

Фанетычны варыянт таго ж кораня *i̯ā-s- у двухасноўнай назве Ясельда, якая дакладна «агучвае» па-яцвяжску двухасноўную ж назву Іслач.

Сваёй структурай назва Іса блізкая да балцкіх назваў Эса, Уса. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Исса, Лисса, Ус(с)а, Эсса, Дрисса, Плис(с)а, Несса[ru], Труса, Таса, Ресса/Реса, Исса/Иса, Лисса/Лиса, Высса/Выса, Васса, Уса (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[4].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: апроч Ісы, таксама Уса ад *aus-/*us- «блішчэць». На балцкае паходжанне таксама паказвае тое, што корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-), Пліса — пруск. Plissinges (Plis-, -ing-).

Назву Іса можна перадаць як «Імклівая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёна, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Працякае праз возера Альбярцінскае[5].

Асноўныя прытокі — Пляхоўка, Рудня і Іска. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Звераўшчына (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічы да вёскі Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку «Іса».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 299—300.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55-57, 71.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 525.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 76. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.