Ісламская Рэспубліка Афганістан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Ісламская Рэспубліка Афганістан
перс.: جمهوری اسلامی افغانستان
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гімн Афганістана
< 
 >
26 студзеня 2004 — 15 жніўня 2021

Сталіца
Мова(ы) пушту і персідская
Афіцыйная мова пушту
Рэлігія іслам
Грашовая адзінка Афгані
Плошча
  • 652 864 км²
Насельніцтва
  • 39 905 102 чал. (2021)
Форма кіравання рэспубліка

Ісламская Рэспубліка Афганістан (дары: جمهوری اسلامی افغانستان, пушту: د افغانستان اسلامي جمهوریت) — дзяржава, якая існавала з 26 студзеня 2004 года па 15 жніўня 2021 года. Насельніцтва (ацэнка 2019[1]) — 32,226 млн чалавек, тэрыторыя — 652 864 км².

Сталіца — Кабул. Дзяржаўныя мовы — дары і пушту.

Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. 29 верасня 2014 года пост прэзідэнта заняў Ашраф Гані Ахмадзай, які падаў у адстаўку 15 жніўня 2021 года. 17 жніўня абавязкі кіраўніка дзяржавы ўзяў на сябе віцэ-прэзідэнт Амрула Салех[2].

Межавала з Іранам на захадзе, Пакістанам — на поўдні і ўсходзе, Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам — на поўначы, КНР — ў самай ўсходняй частцы краіны, з Індыяй (дакладней, аспрэчванай Індыяй, КНР і Пакістанам тэрыторыяй Кашмірам) на ўсходзе.

15 жніўня 2021 года тэрарыстычны ісламісцкі рух «Талібан» узяў тэрыторыю Афганістана пад кантроль, фактычна ліквідаваўшы Ісламскую Рэспубліку Афганістан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзення рэжыму талібаў была абвешчана Ісламская Рэспубліка Афганістан. У снежні 2001 года на Бонскай канферэнцыі афганскіх палітычных дзеячаў Хамід Карзай быў пастаўлены на чале пераходнай адміністрацыі Афганістана. У чэрвені 2002 года Лоя-джырга (Вышэйшы савет, у які ўваходзяць лідары ўсіх народаў, плямёнаў і груповак Афганістана) абрала яго часовым прэзідэнтам краіны. У 2004 годзе была прынята новая Канстытуцыя і праведзены першыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Хамід Карзай.

20 жніўня 2009 года ў краіне прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх зноў атрымаў Хамід Карзай[3].

Кіраўніком краіны ў 2014 годзе стаў Ашраф Гані.

У краіне ўсё яшчэ працягваецца грамадзянская вайна, але ўжо з удзелам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF).

Паводле звестак Thomson Reuters Foundation, які апублікаваў у студзені 2019 года рэйтынг самых небяспечных для жанчын краін свету, Афганістан займае другую пазіцыю ў спісе дзяржаў з найбольшай колькасцю рызык для жанчыны ў плане аховы здароўя, доступу да эканамічных рэсурсаў, звычайнага жыцця, сексуальнага гвалту, гандлю людзьмі[4].

На думку спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па Афганістане Заміра Кабулава, урад Ісламскай Рэспублікі Афганістан быў марыянеткавым[5][6].

Пачатак грамадзянскай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1 мая 2021 года, у сувязі з абвяшчэннем аб канчатковым сыходзе амерыканскіх войскаў з краіны, баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Талібан» пачалася актыўная наступальная аперацыя супраць урадавых сіл Афганістана. Урад Афганістана пачаў імкліва губляць кантроль над тэрыторыяй краіны. На пачатак жніўня афганскія Талібы захапілі і ўтрымлівалі 200 раённых цэнтраў з 417, а да сярэдзіны жніўня ўжо большую частку тэрыторый Афганістана, уключаючы 2/3 сталіц правінцый.

15 жніўня 2021 года «Талібан» абвясціў аб поўным захопе тэрыторыі Афганістана[7]. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані пагадзіўся сысці ў адстаўку[8] і збег з краіны[9].

17 жніўня віцэ-прэзідэнт Афганістана Амрула Салех заявіў, што знаходзіцца ў краіне, абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта Афганістана і паабяцаў працягнуць супраціў Талібану.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік Афганістана пры ААН прызначаецца ўладамі ІРА па стане на люты 2022 года. Таксама пад сцягам ІРА працуюць пасольствы Афганістана ва многіх краінах свету[10].

Дзяржаўныя сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Афганістана.

Гэты сцяг быў прыняты ў 2004 годзе. Выява сцяга ўяўляе сабой вертыкальны чорна-чырвона-зялёны Трыкалор, у цэнтры якога (пасярэдзіне чырвонай паласы) намаляваная дзяржаўная эмблема Афганістана. Чорны колер сімвалізуе гістарычнае мінулае — барацьбу з брытанскімі каланізатарамі, чырвоны — кроў, пралітую за свабоду, зялёны — традыцыйны колер іслама. Прапорцыі сцяга — 7:10.

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Герб Афганістана.

Герб (нацыянальная эмблема) Афганістана існуе з моманту ўтварэння дзяржавы. Выява герба ўяўляе сабой мячэць з мінбарам, апраўленую каласамі. Да мячэці прыстаўлены два сцяга Афганістана. Зверху намаляваная асветленая прамянямі сонца Шахада — ісламскі сімвал веры, пад якім размешчаны такбір (надпіс «Алах вялікі»). Пад мячэццю — дата 1298 год, што па ісламскім календары адпавядае 1919 году, калі краіна здабыла незалежнасць. Герб таксама намаляваны на сцягу Афганістана.

Гімн[правіць | правіць зыходнік]

Гімн Афганістана быў прыняты ў маі 2006 года. Словы гімна выконваюцца на мове пушту і ўтрымліваюць у сабе такбір (словы «Алах вялікі»), а таксама пералік усіх народаў, якія насяляюць Афганістан.

Дзяржаўна-палітычны лад[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Канстытуцыі 2004 года, Афганістан з’яшляецца ісламскай рэспублікай з прэзідэнцкай формай кіравання.

Кіраўнік дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Ашраф Гані.

Прэзідэнт з’яўляцца Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, фармаваў урад, абіраўся (не больш чым на два тэрміны запар) на чатыры гады ўсеагульным таемным галасаваннем. У 2009 годзе, ва ўмовах замежнай акупацыі, прэзідэнтам Афганістана быў абраны Хамід Карзай. У верасні 2014 прэзідэнтам Афганістана абраны Ашраф Гані Ахмадзай. Ён быў пераабраны на выбарах 2018 года.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўніком урада з’яўляўся прэзідэнт, які прызначаў з адабрэння Парламента членаў кабінета. У падпарадкаванні ўрада — бюджэт, законапраекты, нарматывы, інструкцыі і г.д. у складзе ўрада знаходзіліся 27 чалавек.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Парламент Афганістана ў 2006 годзе.

Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляўся Парламент (у Афганістане ён называецца Маджлес-е мелі, які складаўся з верхняй (Мішрану джырга) і ніжняй (Валесі джырга) палат. Верхняя палата складалася з 249 дэпутатаў, якія выбіраюцца шляхам прамых усеагульных і таемных выбараў на чатырохгадовы тэрмін.

Судовая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

У Афганістане судовая сістэма з’яўлялася незалежнай галіной дзяржаўнай улады. У цяперашні час, у рамках выканання Бонскіх пагадненняў 2001 года, Афганістан часова вярнуўся да судовай сістэмы 1964 года, у якой традыцыйнае шарыяцкае права спалучаецца з элементамі еўрапейскіх прававых сістэм. Хоць у ёй няма выразных указанняў адносна ролі шарыяту, у ёй адзначана, што законы не павінны супярэчыць асноўным прынцыпам іслама.

Лойя Джырга (Вышэйшы савет)[правіць | правіць зыходнік]

У структуры вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання ёсць таксама традыцыйны орган прадстаўнічай улады — Лойя-джырга («Вялікі сход», «Вышэйшы савет»), у склад якога ўваходзяць члены абедзвюх палат парламента і старшыні правінцыйных і акруговых саветаў.

Праваахоўныя органы[правіць | правіць зыходнік]

Паліцэйскія падраздзяленні на парадзе.

Органы правапарадку прадстаўлены Афганскай нацыянальнай паліцыяй, якая ў 2010 годзе налічвала каля 90 000 чалавек[11].

З прычыны грамадзянскай вайны паліцэйскія функцыі выконвалі вайсковыя падраздзяленні. Карупцыя і непісьменнасць сярод супрацоўнікаў заставалася на высокім узроўні. Паліцэйскія падраздзяленні рыхтаваліся інструктарамі з краін НАТА.

Унутраная і знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.

У канцы 2001 года Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый санкцыянаваў стварэнне міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ІСАФ). Гэта падраздзяленні ў складзе войскаў НАТА, якія ўдзельнічаюць у аказанні дапамогі ўраду прэзідэнта Хаміда Карзая, а таксама аднаўленню ключавой інфраструктуры ў краіне. У 2005 годзе ЗША і Афганістан падпісалі стратэгічнае пагадненне аб партнёрстве абедзвюх дзяржаў і доўгатэрміновых адносінах. Некалькі мільярдаў долараў былі выдаткаваны міжнароднай супольнасцю для аднаўлення краіны.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Карта адміністрацыйнага падзелу Афганістана.

Афганістан з’яўляўся унітарнай дзяржавай і адміністрацыйна дзеліўся на 34 правінцыі (вілаят, velāyat), якія, у сваю чаргу, дзеляцца на раёны.

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Афганістан былі фактычна створаны нанова пры дапамозе інструктараў ЗША і НАТА. Па стане на студзень 2010 года, колькасць узброеных сіл складала 108 000 чалавек[12].

Узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Афганістан падзяляюцца на Афганскую нацыянальную армію (АНА) і Ваенна-паветраныя сілы Афганістана (раней — Нацыянальны паветраны корпус Афганскай нацыянальнай арміі). Арганізацыйна УС ІРА складаюцца з корпуса, якія падзяляюцца на брыгады і батальёны. Таксама, у склад УС ІРА ўваходзіць Корпус камандас.

Узбраенні УС ІРА скзаладецца з цяжкай тэхнікі, у асноўным, вытворчасці СССР, якая дасталася ў спадчыну ад УС ДРА: БМП-1, БТР-60, БТР-80, танк Т-55, Т-62, а таксама ЗША: баявыя машыны пяхоты M-113 і Humvee.

Ваенна-паветраныя сілы Афганістана прадстаўлены Нацыянальным паветраным корпусам Афганістана. На ўзбраенні складаюцца, у асноўным, верталёты савецкай вытворчасці: Мі-8, Мі-17, Мі-24, а таксама чэхаславацкі навучальныя Самалёты L-39.

Зноскі

  1. Estimated Populatiuon of Afghanistan 2019-20. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2020. Праверана 30 чэрвеня 2022.
  2. Вице-президент счел себя главой Афганистана и призвал к войне с талибами (руск.). РБК. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
  3. Afghanistan Election Data(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2010. Праверана 27 снежня 2010.
  4. EXCLUSIVE — India most dangerous country for women with sexual violence rife — global poll. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.
  5. Кабулов: талибы более договороспособны, чем марионеточное правительство Афганистана. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
  6. «Марионетка. Правил плохо и закончил позорно», — в России сравнили президента Афганистана и талибов.. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
  7. «Талибан» объявил о захвате всей территории Афганистана (руск.). РБК. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
  8. Президент Афганистана согласился уйти в отставку — РИА Новости, 15.08.2021. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.
  9. В посольстве РФ сообщили о побеге Гани из президентского дворца. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.
  10. Виртуальная республика Афганистан. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  11. «ArmyTimes.com» — More than 100,000 new Afghan forces by December(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 16 жніўня 2021.
  12. Afghan army and police forces must grow much larger | Washington Examiner(недаступная спасылка — гісторыя ).