Ісламская дзяржава Ірака і Леванта
|
|||||
| Дэвіз: «Захавацца і пашырыцца (араб. باقية وتتمدد) [1]» |
|||||
| Заснавана | 15 кастрычніка 2006 | ||||
| Абвяшчэнне незалежнасці | 29 чэрвеня 2014 (ад Ірака, Сірыі, Лівіі і іншых дзяржаў) | ||||
| Дыпламатычнае прызнанне | непрызнаная | ||||
| Афіцыйная мова | арабская (дэ-факта)[2] | ||||
| Сталіца | Ар-Рака (дэ-факта)[3] | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Масул, Ар-Рамадзі, Ракка, Аль-Хейр[4], Сірт[5], Пальміра[6] | ||||
| Форма кіравання | ісламскі халіфат (самаабвешчаны), тэакратычная манархія | ||||
| Халіф Намеснік |
Абу Бакр аль-Багдадзі Абу Аля Аль-Афры[7] |
||||
| Дзярж. рэлігія | іслам | ||||
| Плошча • Усяго |
ацэначна: 40 000 да 90 000[8] км² |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (верасень 2014) • Шчыльнасць |
каля 10 мільёнаў чал. няма даных чал./км² |
||||
| Валюта | «Ісламскі дынар» (афіцыйна)[9][10][11] | ||||
Ісла́мская дзяржа́ва Іра́ка і Лева́нта (араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام ) — непрызнаная джыхадзісцкая дзяржава ў цэнтральнай частцы Блізкага Усходу, адна з ісламісцкіх тэрарыстычных арганізацый. Прылічана да ліку тэрарыстычных арганізацый заходнімі ўрадамі і іх саюзнікамі, як ЗША[12], Вялікабрытаніяй[13], Аўстраліяй[14], Канадай[15], Інданезіяй[16] і Саудаўскай Аравіяй[17]. Кантралюе шэраг паўночных тэрыторый Ірака (за выняткам Курдыстана) і паўночна-ўсходніх тэрыторый Сірыі, дзе судакранаецца з Сірыйскім Курдыстанам і Турцыяй.
Паводле свайго самаабвешчанага статусу, дзяржава з'яўляецца халіфатам, гэта значыць прызнае за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім свеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі з пераважна мусульманскіх насельніцтвам[18], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Іарданію, Ізраіль, Палесціну, Ліван, Кіпр і тэрыторыю ў паўднёвай частцы Турцыі[19].
Групоўка, у сваім першапачатковым выглядзе, складаецца і абапіраецца на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх груповак, у тым ліку яе папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковай мэтай ісламскай дзяржавы з'яўляецца стварэнне халіфата ў рэгіёне суніцкай большасці ў Іраку. Пасля яе ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сірыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку[20].
Мусульманскія багасловы па ўсім свеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі.
Зноскі
- ↑ Colonial Caliphate: The Ambitions of the 'Islamic State'
- ↑ Мова большасці насельніцтва кантралюемай тэрыторыі.
- ↑ Ben Hubbard. Life in a Jihadist Capital: Order With a Darker Side (24 July 2014). Праверана 5 верасня 2014.
Instead, he took his remaining cash east and moved to a neighboring city, Raqqa, the de facto capital of the world’s fastest growing jihadist force
- ↑ Кантралюецца часткова
- ↑ Выросшие из хаоса: Исламское государство в Ливии и его экспансия // Независимая газета, 23.05.2015
- ↑ Баявікі ІД захапілі антычны горад Пальміра // Lenta.ru, 20.05.2015
- ↑ Report: A former physics teacher favored by Osama bin Laden is now leading ISIS // Business Insider
- ↑ Ближний Восток: диагностика будущего года // Regnum, 27.12.2014
- ↑ Islamic State mints its own 'Islamic Dinar' coins // The Telegraph, 23.06.2015
- ↑ Исламский динар: боевики ИГИЛ начали выпуск собственной золотой валюты // Вести.ру, 24.06.2015
- ↑ «Исламское государство» начало выпускать собственную валюту // Lenta.ru, 24.06.2015
- ↑ Foreign Terrorist Organizations. Bureau of Counterterrorism
- ↑ Proscribed Terrorist Organisations. Home Office
- ↑ Listed terrorist organisations. Australian National Security
- ↑ Currently listed entities. Public Safety Canada.
- ↑ BNPT Declares ISIS a Terrorist Organization. Tempo
- ↑ Saudi Arabia designates Muslim Brotherhood terrorist group. Reuters
- ↑ Isis rebels declare 'Islamic state' in Iraq and Syria. BBC News
- ↑ What is ISIS? — The Short Answer. The Wall Street Journal
- ↑ Battle to establish Islamic state across Iraq and Syria. The Independent
Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісламская дзяржава Ірака і Леванта- Iraq updates. Institute for the Study of War (англ.)