Ісламскі Эмірат Афганістан (1996—2001)
Гістарычная дзяржава | |||
Ісламскі Эмірат Афганістан | |||
---|---|---|---|
пушту: د افغانستان اسلامي امارات | |||
|
|||
27 верасня 1996 — 17 снежня 2001
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | дары, пушту і арабская | ||
Афіцыйная мова | пушту і дары | ||
Рэлігія | іслам | ||
Грашовая адзінка | Афгані | ||
Плошча |
|
||
Насельніцтва |
|
||
Форма кіравання | ісламская дзяржава[d], эмірат, абсалютная тэакратычная манархія[d] і тэакратыя |
Ісламскі Эмірат Афганістан (пушту: د افغانستان اسلامي امارات) — часткова прызнаная дзяржава, якая існавала ў 1996—2001 гадах і якае кантралявала большую частку тэрыторыі Афганістан. Утварылася ў выніку грамадзянскай вайны (1992—1996), калі ісламісцкі рух Талібан захапіў уладу пры падтрымцы Пакістана. Дзяржава атрымала дыпламатычнае прызнанне з боку Пакістана, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, (дэ-факта) Туркменістана і непрызнанай ЧРІ, у той час як большая частка міжнароднай супольнасці працягвала лічыць легітымным прэзідэнтам Рабані, прадстаўніка Паўночнага альянсу. Рэжым талібаў быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з тэрарыстычнай групоўкай Аль-Каіда, чые члены ў той час хаваліся на тэрыторыі краіны, што стала casus belli для яго звяржэння ў 2001 годзе ў выніку ваеннай інтэрвенцыі ЗША і іх саюзнікаў.
Ісламскі эмірат быў срынуты Паўночным альянсам 17 снежня 2001 года. Паўночны альянс быў падтрыманы Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспекі, створанымі пасля ўварвання ЗША ў краіну двума месяцамі раней. Талібан працягваў называць сябе ісламскім Эміратам Афганістан у афіцыйных паведамленнях з 2001 па 2021 год.
Падчас наступу талібаў у 2021 годзе Талібы аднавілі кантроль над кіраваннем Афганістанам пасля падзення Кабула 15 жніўня 2021 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рух «Талібан» паўстаў падчас Грамадзянскай вайны ў Афганістане 1979—1989 гады. Першапачаткова членамі гэтага руху былі ісламскія фундаменталісты-студэнты медрэсэ ў правінцыях Гільменд і Кандагар. У пераважнай большасці Талібы былі этнічнымі пуштунамі. Іх ідэалогія грунтавалася на ісламскім фундаменталізме, непрыманні ўсяго заходняга і сучаснага.
Пасля падзення ДРА талібы[1] захапілі Кабул у 1996, у 1997 годзе — Герат і Мазары-Шарыф. Да канца 2000 года рух «Талібан» кантраляваў каля 90 % тэрыторыі краіны. Апазіцыя («Паўночны альянс») была выцесненая ў паўночна-ўсходнюю правінцыю Бадахшан.
Падчас праўлення «Талібану» ў краіне былі ўсталяваныя законы шарыяту ў самай строгай інтэрпрэтацыі. Пазней Талібы хавалі Усаму бін Ладэна з «Аль-Каіды» і таму былі абвешчаныя міжнароднай супольнасцю памагатымі тэрарыстаў.
Рэакцыя на шарыяцкія законы
[правіць | правіць зыходнік]На працягу пяці гадоў гісторыі ісламскага эмірата на значную частку насельніцтва былі накладзеныя абмежаванні свабоды, парушаліся правы чалавека. Жанчынам было забаронена працаваць, дзяўчынкам-наведваць школы або ўніверсітэты. Тых хто супрацівіўся каралі па законах шарыяту. Злодзеяў каралі адсячэннем рукі ці нагі.
Дыпламатычнае прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Ісламскі эмірат Афганістан з’яўляўся часткова прызнаным дзяржавай — яго прызналі толькі Пакістан, Саудаўская Аравія і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (усе тры краіны разарвалі з ІЭА адносіны ў кастрычніку 2001 года пасля пачатку аперацыі ЗША[2], ААЭ — 22 верасня[3]). Туркменістан таксама дэ-факта прызнала ўрад «Талібану», паколькі ў яе было некалькі афіцыйных сустрэч і пагадненняў з талібскім урадам.
16 студзеня 2000 года вярхоўны лідар афганскіх талібаў мула Мухамед Амар пагадзіўся прызнаць Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя незалежнай ад Расіі самастойнай дзяржавай. Ічкерыя і талібы ўзаемна прызналі адзін аднаго.
Зелімхан Яндарбіеў успамінаў:
Я прыбыў у Афганістан у студзені 2000-га. Тады мы з талібамі падпісалі дамову пра ўзаемнае прызнанне, адкрылі пасольства ў Кабуле і консульства ў Кандагары… На ўсіх дакументах мой подпіс і подпіс афганскага міністра замежных спраў Ахмада Мутавакіля. З бін Ладэнам я не сустракаўся, ён не мог мяне прыняць, бо я спяшаўся ў Іран і Пакістан. Я сустракаўся з іншым кіраўніцтвам Афганістана, двойчы з мулой Амарам.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай прычынай адсутнасці поўнага міжнароднага прызнання «Талібану» з’яўлялася поўнае грэбаванне талібаў да міжнароднага права. Адным з першых актаў ісламскага эмірата стала пакаранне былога прэзідэнта Афганістана Махамада Наджыбулы. Перш чым «Талібан» узяў пад свой кантроль сталіцу Афганістана — Кабул, Талібы пакаралі смерцю Наджыбулу і яго брата, павесіўшы іх недалёка ад Прэзідэнцкага палаца на аўтакране. Паколькі Наджыбула з’яўляўся прызнаным Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый кіраўніком Афганістана, яго пакаранне з’яўляецца парушэннем нормаў міжнароднага права.
Рэжым талібаў таксама асуджаўся сусветнай супольнасцю за забойства іранскіх дыпламатаў у Афганістане ў 1998 і знішчэнне старадаўніх статуй Буды ў Баміяне ў сакавіку 2001 года.
Зноскі
- ↑ З дапамогай пакістанскіх регулярных войск.
- ↑ Бывший глава МИД правительства талибов намерен просить убежища в Катаре // «РИА Новости»
- ↑ «Талибан» не пойдет на компромисс с Западом(недаступная спасылка) — ЛІГА.Новости
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Талібы пакрыўдзіліся на Пакістан за тое, што іх называюць талібамі
- Талібы прызналі Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя
- МЗС Расіі пакрыўдзіўся на талібаў за прызнанне Чачні
- Дадзеныя на афіцыйным сайце ЦРУ (англ.) Архівавана 19 кастрычніка 2012.
- Опіум ў Афганістане (англ.) Архівавана 8 лістапада 2001.
- Мула Амар (англ.:)
- Забойства іранскіх дыпламатаў (англ.)
- Даклады аб правах чалавека, 23 лютага 2001 года (англ.)
- Афіцыйны сайт — Ісламскі Эмірат Афганістан.
- Інтэрв’ю з прадстаўнікамі Ісламскага Эмірата Афганістан.