Ісламскі фронт (Сірыя)
Ісламскі фронт | |
---|---|
Ідэалогія | ісламізм |
Лідары | Zahran Alloush[d] |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 22 лістапада 2013 |
Расфарміравана | 15 снежня 2016 |
Саюзнікі | Фронт аль-Нусра |
Праціўнікі |
Сірыя Расія Іран Хезбала Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 45 000[1] |
Удзел у канфліктах | грамадзянская вайна ў Сірыі |
Ісламскі фронт (араб. الجبهة الإسلامية) — паўстанцкая ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Сірыі. Утворана ў лістападзе 2013 года падчас узброенага канфлікту ў краіне[2]. У яе склад увайшлі некалькі ўплывовых радыкальных ісламісцкіх груповак, якія дзейнічалі на поўначы Сірыі[3]. Аб’яднанае фарміраванне стала самым буйным у дадзеным рэгіёне краіны. Лідарам арганізацыі стаў Ахмед Абу Іса.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]22 лістапада 2013 года Захран Алуш і Хасан Абуд заявілі аб зліцці сваіх узброеных апалчэнняў у адзіную структуру, а таксама заклікалі іншых паўстанцаў далучыцца да яе[4]. Новая арганізацыя атрымала назву «Ісламскі фронт». Першапачаткова ў яе склад увайшлі шэсць буйных ісламісцкіх груповак, у тым ліку «Ліва ат-Таўхід», «Ахрам аш-Шам», «Ансар аш-Шам», «Армія ісламу», «Ліва аль-Хак» і «Сукур аш-Шам»[5]. Пры гэтым, у склад фронту не ўвайшлі звязаныя з «Аль-Каідай» групоўкі «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ), якія супернічалі з гэтымі ісламісцкімі арганізацыямі[6].
Па папярэдняй дамоўленасці, баевікі аб’ядналіся на тры месяцы. Як дзейнічаць далей, яны мелі намер вырашыць па заканчэнні гэтага тэрміну. Аб’яднанне ісламістаў ў паўночнай Сірыі адбылося праз некалькі дзён пасля гібелі Абдула-Кадзіра Салеха, які ўзначальваў «Брыгаду Таўхід». Камандзір загінуў ад ран, атрыманых у ходзе бамбардзіроўкі. Да аб’яднання сірыйскіх ісламістаў падштурхнулі нядаўнія поспехі ўрадавых сіл у раёне Алепа, дзе баевікі за апошнія тыдні страцілі адразу некалькі важных аб’ектаў[7].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле ацэнак экспертаў, агульная колькасць баевікоў групоўкі дасягала 45 000[8]. Ісламісты ваявалі як з сірыйскімі ўрадавымі сіламі, так і з іншымі паўстанцкімі групоўкамі. Таксама прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што не будуць супрацоўнічаць з нацыянальнай кааліцыяй сірыйскай апазіцыі і ўдзельнічаць у мірнай канферэнцыі «Жэнева-2»[9]. Адначасна баевікі групоўкі захапілі шэраг складоў і аб’ектаў, падкантрольных «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА).
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Дактрына групоўкі цалкам супадала з экстрэмісцкімі ўстаноўкамі тэрарыстычнай арганізацыі «Фронт аль-Нусра» — узброеным крылом «Аль-Каіды» ў Сірыі. Арганізацыя мела на мэце зрынуць урад Сірыі і шляхам гвалту і тэрору ўсталяваць на тэрыторыі краіны ісламісцкі эмірат — дзяржаву, пабудаваную на аснове законаў шарыяту, але, у адрозненне ад ІДІЛ, у тлумачэнні шарыяту салафізму з выкарыстаннем дасягненняў аравійскіх навук. Незадаволеныя тым, што ІДІЛ ператварыла джыхад у відэагульню, а адрубаннем галоў замест расстрэлаў у патыліцу значна знізіла колькасць асоб, якіх можна і трэба пакараць смерцю за здраду ісламу. Хоць сапраўдная прычына вайны паміж ІФ і ІД больш банальна — барацьба за ўладу, выкліканая ўзаемнымі пераходамі баевікоў з адной арганізацыі ў іншую[10][11] гэтак жа, ІФ стваралася як саюз бандфармаванняў з раўнапраўным членствам, а ІД была цэнтралізаванай групоўкай, якой прысягалі на вернасць іншыя апалчэнні.
Злачынствы
[правіць | правіць зыходнік]Групоўка «Армія Іслама» пад камандаваннем Захрана Алуша ўдзельнічала разам з радыкаламі арганізацыі «Фронт ан-Нусра» ў разні, наладжанай баевікамі ў працоўным пасёлку Адра, што паблізу Дамаска. Напад баевікоў на горад апынуўся жахліва жорсткім нават па мерках кровапралітнай сірыйскай вайны[12][13][14][15]. У лістападзе 2015 года Армія ісламу выкарыстала сотні людзей у якасці жывога шчыта ад авіяўдараў ВПС Сірыі. Па паведамленні сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, гэта былі жыхары падкантрольных урадавым войскам частак Усходняй Гуты[16][17][18].
Зноскі
- ↑ польская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ Six Islamist factions unite in largest Syria rebel merger(недаступная спасылка). Reuters (22 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 22 November 2013.
- ↑ «Исламский фронт» Сирии отказался от переговоров с американцами (руск.). Lenta.Ru (18 снежня 2013). Праверана 29 снежня 2013.
- ↑ Кто есть кто в сирийской оппозиции (руск.). ИТАР-ТАСС. Праверана 23 снежня 2013.
- ↑ Сирийские повстанцы объединяются в «Исламский фронт» (руск.). Русская служба Би-би-си (22 лістапада 2013). Праверана 25 снежня 2013.
- ↑ В Сирии появился новый «Исламский фронт» – за шариат, против Асада и «Аль-Каиды» (руск.). NEWSru.co.il (22 лістапада 2013). Праверана 25 снежня 2013.
- ↑ Сирийские исламисты создали единый фронт (руск.). Lenta.Ru (22 лістапада 2013). Праверана 25 снежня 2013.
- ↑ Фарида Рустамова, Полина Матвеева. Ставка на радикалов (руск.). Газета.ру (5 снежня 2013). Праверана 25 снежня 2013.
- ↑ Series of Syrian Muslim rebel brigades say they've unified under name of the 'Islamic Front'(недаступная спасылка). Associated Press (22 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2014. Праверана 22 November 2013.
- ↑ ISIS seizes Syrian town near Iraqi border after Western-backed rebels defect to jihadi group | National Post
- ↑ Opposition frustrates ISIS-affiliated groups’ offensive in Daraa countryside Архівавана 22 красавіка 2016.
- ↑ Из захваченного боевиками сирийского города Адра эвакуировали пять тысяч человек (руск.). NEWSru.com (30 снежня 2013). Праверана 8 студзеня 2014.
- ↑ Сирийские войска освобождают захваченный экстремистами город Адра (руск.). Российская газета (2013-12-14/). Праверана 8 студзеня 2014.
- ↑ Исламисты устроили резню в сирийском городе Адра (руск.). 9 Канал Израиль (13 снежня 2013). Праверана 8 студзеня 2014.
- ↑ СМИ: жертвами этнической чистки в городе Адра под Дамаском стали свыше 50 человек (руск.). ИТАР-ТАСС (13 снежня 2013). Праверана 8 студзеня 2014.
- ↑ Caged Hostages From Syrian President’s Sect Paraded Through Rebel-Held Suburb - The New York Times
- ↑ Jaysh al-Islam - Wikipedia, the free encyclopedia
- ↑ Monitor: Syria rebels using caged captives as ‘human shields’ - Al Arabiya English
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Ісламскі фронт» ў сацыяльнай сетцы «Twitter» (ар.)
- Старонка групоўкі ў сацыяльнай сетцы «Facebook» (ар.)