Іслам Уахітавіч Тагайбаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іслам Уахітавіч Тагайбаеў
каз.: Ислам Уахитұлы Тоғайбаев
сцяг
Акім Караганды
27 мая 2006 — студзень 2010
Папярэднік: Уладзімір Чыркоў
Пераемнік: Баўржан Абдышаў
 
Адукацыя: Карагандзінскі політэхнічны інстытут
Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 10 сакавіка 1950(1950-03-10)
Смерць: 8 кастрычніка 2012(2012-10-08) (62 гады)

Іслам Уахітавіч Тагайбаеў (каз.: Ислам Уахитұлы Тоғайбаев; 11 сакавіка 1950 — 8 кастрычніка 2012) — казахстанскі дзяржаўны дзеяч, акім Караганды (2006—2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іслам Тагайбаеў нарадзіўся 11 сакавіка 1950 года ў сяле Таргай Джангельдынскага раёна Таргайскай вобласці ў казахскай сям’і. У 1972 годзе скончыў Карагандзінскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1]. Працаваў у трасце «Карагандапрамбуд» на розных пасадах: інжынер цэнтральнай будаўнічай лабараторыі, майстар, прараб будаўнічага кіравання № 1, старэйшы прараб ПМК-4, начальнік будаўнічых упраўленняў № 6 і № 3 у Сарані, начальнік ПМК-4[2].

З 1981 года на партыйнай працы. Кіраваў прамыслова-транспартным аддзелам Савецкага райкама Кампартыі Казахстана горада Караганды. Пазней быў кіраўніком аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі, потым другім сакратаром Карагандзінскага гаркама партыі[2].

З лютага 1988 года па 1992 год знаходзіўся на пасадзе старшыні выканкама Карагандзінскага абласнога Савета народных дэпутатаў. У той жа перыяд скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС па спецыяльнасці «партыйнае і савецкае будаўніцтва». З 1992 па 1997 год з’яўляўся галовай карпарацыі «Крамдс-Орталык», з 1997 па 1999 год узначальваў кампанію «Каргормаш-ИТЭКС»[3]. Пазней займаў пасады саветніка акіма Карагандзінскай вобласці, акіма Савецкага раёна Караганды, намесніка акіма, першага намесніка акіма вобласці[2].

25 мая 2006 года прызначаны акімам Караганды. На гэтай пасадзе ён запомніўся сваімі яркімі і эмацыйнымі выказваннямі[1]. Нярэдка жорстка крытыкаваў начальнікаў розных дзяржустаноў. Тагайбаеў правёў у Караганды глабальную інвентарызацыю. Увёў забарону на расклейку аб’яў[4]. Пры ім на вуліцах горада былі ўсталяваны камеры вонкавага назірання, праведзены рамонт дамоў і двароў[1]. Ён таксама падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні акту дзяржаўнай камісіі па прыёмцы дамоў у мікрараёне «Бесаба», якія пазней былі прызнаны аварыйнымі[5].

У студзені 2010 года сышоў з пасады акіма па стане здароўя[4]. Сканаў 8 кастрычніка 2012 года[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, двое дзяцей[3][1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За працоўнае адрозненне» (2004)[3][1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 День назначения акима. nv.kz. Праверана 6 красавіка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Тогайбаев Ислам Уакитович // Индустриальная Караганда. — 2012. — 11 окт. (№ 123). — С. 9
  3. 3,0 3,1 3,2 Тогайбаев Ислам Уакитович. mag.e-gorod.ru. Праверана 6 красавіка 2017.
  4. 4,0 4,1 Умер экс-аким Караганды Ислам Тогайбаев. nv.kz. Праверана 6 красавіка 2017.
  5. Умер экс-аким Караганды Ислам Тогайбаев. diapazon.kz (9 кастрычніка 2012). Праверана 6 красавіка 2017.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.