Іслам у Фінляндыі

Ісла́м у Фінля́ндыі (фінск.: Islam suomessa, шведск.: Islam i Finland) — рэлігійны рух на тэрыторыі Фінляндыі, удзельнікі якога спавядаюць іслам як частку свайго міраўспрыяцця ці этнічнай ідэнтычнасці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі іслам на тэрыторыі Фінлядндыі быў прадстаўлены выключна фінскімі татарамі, які прыналежалі да гістарычных нацыянальных меншасцей. Фінскія татары прыбылі ў краіну ў якасці купцоў і салдат, якія адслужылі вызначаны ў Расійскай імперыі тэрмін ваеннай службы. Пазней да іх далучыліся члены сем’яў. З канца XX ст. колькасць мусульман у Фінляндыі вельмі узрасла з-за іміграцыі. Фінская ісламская асацыяцыя (фінск.: Suomen Islam-seurakunta) была заснавана ў 1925 годзе Не практыцы, гэта грамадства прымае ў свае рады толькі асоб татарскай меньшасці (ці турэцкага паходжання). У 1960 годзе скончылася будаўніцтва будвынка Татарскай мусульманскай абшчыны у Хельсінкі, дзе маецца памяшканне мячэці, і бібліятэка, і навучальныя класы, і адміністратыўня офісы.[1]
Этнічныя групы мусульман у Фінляндыі[правіць | правіць зыходнік]
Гл.таксама Фінскія татары

- Самалійцы (4700) (у 2009 — больш за 11 тысяч)
- Арабы (2600)
- Персы (1700)
- Туркі (уключаючы туркі) (10000)
- Касавары (1000)
- Пакістанцы (400)
- Тайцы (40)
- Іншыя (500)
Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з ацэнкамі, на 1999 год у краіне налічавлася каля 20 тысяч мусульман. У 2010 годзе іх колькасць перавысіла 55 тысяч. У Хельсінкі дзейнічае 10 мячэцяў, сярод якіх: татарская мячэць, пакістанская мячэць, турэцкая мячэць.
Мячэці ў Хельсінкі — гэта дастаткова вялікіямалельныя залы, у большасці выпадкаў арэндованыя. Выключэнне з’яўляецца асобна стаячая мячэць у гоадзе Ярвенпяа у 40 км ад Хельсінкі. Гэтая мячэць была пабудавна ў 1944 годзе і доўгі час была самай паўночнай мячэццю ў свеце. У краіне дзейнічае Ісламская партыя Фінляндыі (фінск.: Suomen islamilainen puople), адным з кіраўнікоў якой быў прыняўшы іслам фін — Абдула Тамі.
Рост колькасці мусульман у краіне прыводзіць да развіцця розных форм грамадскіх адносін, адпавядаючых ісламскім рэлігійным патрабаванням: у басейнах для мусульманак адводзяцца саобныя гадзіны і яны прыходзяць плваць у спецыяльных купальніках, якія закрываюць цела; у радзільных дамах па патрабаванню мусульманак ждаюць урачоў-жанчын; адчыняюцца крамы, дзе прадаюцца мяса і іншыя прадукты «стандарта халяль»
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Татары ў Фінляндыі(недаступная спасылка)
- Фінскі артыкул аб ісламе ў Фінляндыі(недаступная спасылка)
- Асобныя мячэці Фінляндыі (карта)(недаступная спасылка)