Ісландская крона
Ісландская крона | |||
---|---|---|---|
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | ISK | ||
Сімвалы | kr і kr | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 1 снежня 1918 | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Цэнтральны банк Ісландыі[d] | ||
Вытворца банкнот | De La Rue | ||
Курсы на 12 чэрвеня 2025 года | |||
1 USD | 124 ISK | ||
1 EUR | 143,8 ISK | ||
1 RUB | 1,598 ISK | ||
1 GBP | 168,6 ISK | ||
1 JPY | 0,8611 ISK | ||
1 BYN | 41,54 ISK | ||
![]() |
Ісландская крона — грашовая адзінка Ісландыі. Уведзена ў 1885 годзе.
- Эмітэнт — Цэнтральны банк Ісландыі (Seddlabanki Islands).
- Афіцыйна ў абароце знаходзяцца манеты наміналам у 1, 5, 10, 50 і 100 крон і банкноты наміналам у 10, 50, 100, 500, 1000, 2000, 5000.
- Асноўныя колеры: чырвона-карычневы і бежавы.
Тэарэтычна крона складаецца з 100 эйрэ (eyrir, мн. л. aurar), але з 1 кастрычніка 2003 года ўсе манеты наміналам менш за 1 крону выведзеныя з абароту 1976 года. Банкноты наміналам у 10, 50 і 100 крон больш не выпускаюцца.
Пераход на еўра
[правіць | правіць зыходнік]Фінансавы крызіс у краіне восенню 2008 года прывёў да краху банкаўскага сектара і падзення курсу ісландскай кроны на 53 % (адносна долара ЗША[1]). 7 кастрычніка 2008 года Цэнтральны банк Ісландыі паспрабаваў прывязаць крону да еўра з курсам 131:1[2], але неўзабаве адмовіўся ад гэтых спроб. Пазней курс кроны ўпаў ужо да 340 крон за еўра, і давялося нават прыпыніць продаж валюты[3]. У студзені 2009 года прадстаўнік ісландскага ўрада заявіў:
Крона мёртвая. Нам трэба новая валюта. Адзінай сур’ёзнай альтэрнатывай з’яўляецца еўра.[4]
У сакавіку 2009 года ў рапарце міністра міжнародных адносін Ісландыі Асура Скарфедзінсана было паказана тры магчымасці: пакінуць крону, увесці еўра без уступлення ў ЕС і ўвесці еўра шляхам уступлення ў ЕС. У рапарце была рэкамендавана трэцяя магчымасць. Ісландыя пачала перамовы пра ўступленне ў ЕС. Перамовы пачаліся ў 2010 годзе, аднак ужо ў 2013 годзе яны былі прыпыненыя. У лютым 2014 года парламент Ісландыі падтрымаў ініцыятыву пра канчатковую адмову ад далучэння да Еўрасаюза. 12 сакавіка 2015 года ісландскія ўлады абвясцілі ў лісце старшыні Савета Еўрапейскага саюза, што Ісландыя не павінна разглядацца як дзяржава-кандыдат і што няма пэўных планаў працягваць любы працэс членства. Лідары кіруючых урадавых партый таксама заявілі, што крона застанецца валютай Ісландыі прынамсі ў агляднай будучыні.[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мировой кризис нокаутировал экономику Исландии (руск.). Сетевое издание «Соловей.Инфо». Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Financial crisis: Iceland nationalises bank and seeks Russian loan (англ.). The Telegraph (7 кастрычніка 2008). Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Politics - Bloomberg (англ.). Bloomberg.com (31 студзеня 2025). Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Traynor, Ian. Iceland to be fast-tracked into the EU (англ.) . The Guardian (30 студзеня 2009). Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Исландия официально отказалась от вступления в ЕС (руск.). Lenta.RU. Праверана 1 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ісландская крона Архівавана 22 кастрычніка 2010.
- Ісландская крона (выява банкнот) Архівавана 16 чэрвеня 2013.