Ісландская літаратура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ісландская літаратура, або літаратура Ісландыі — літаратура на ісландскай мове, або напісаная ісландскімі аўтарамі на іншых мовах. Першыя помнікі ісландскай літаратуры адносяцца да пачатку засялення Ісландыі вікінгамі.

Сярэдневяковая ісландская літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Узор рукапісу з «Сагі аб Ньяла»
Тытульны аркуш «Малодшай Эды», выдадзенай у XVIII стагоддзі

Фальклор Ісландыі збярогся ў запісах XIII ст., як зборнік міфалагічных і гераічных песень «Старэйшая Эда». Былі пашыраны вершы скальдаў  (руск.), сагі, створаныя невядомымі аўтарамі, у т. л. радавыя сагі  (руск.), у якіх апавядалася пра жыццё першых ісландскіх пасяленцаў і іх нашчадкаў — «Сага аб Эгіле  (руск.)», «Сага аб жыхарах пясчанага берага  (руск.)», «Сага аб людзях Лаксдаля  (руск.)», «Сага аб Грэціры  (руск.)», «Сага аб Ньяле  (руск.)»; сагі старажытных часоў  (руск.) — «Сага аб Вёльсунгах  (руск.)», якая з'яўляецца пераказам «Старэйшай Эды», «Сага аб Хромундзе Грыйпсане  (руск.)», «Сага аб Хэрвёр  (руск.)» і інш.; у каралеўскіх сагах  (руск.) — жыццяпісы нарвежскіх каралёў — «Хеймскрынгла  (руск.)» Сноры Стурлусана, аўтара празаічнай «Малодшай Эды» — трактата аб язычніцкай міфалогіі.

У XII ст. створана кароткая гісторыя Ісландыі «Кніга аб ісландцах  (руск.)» Ары Торгільсана  (руск.), пазней — «Кніга аб паселішчах  (руск.)». Пасля страты Ісландыяй незалежнасці  (руск.) ў XIII стагоддзі яе літаратура доўгі час была ў заняпадзе і прадстаўлена пераважна перакладам Бібліі  (англ.), зробленым пратэстантамі, і кнігай лютэранскага пастара Хадльгрымюр П’етурсана «Перадвелікодныя псалмы  (англ.)» (1666). Асноўным літаратурным жанрам амаль да XIX ст. былі т. зв. рымы  (руск.) — вершаваныя пераказы розных сюжэтаў.

Сучасная ісландская літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX — пачатку XX ст. вяліся спрэчкі вакол праблем рамантызму і рэалізму. Значнае месца ў літаратуры гэтага часу належыць творчасці Гудмундура Магнусана  (ісл.) — песняра сялянскага жыцця (цыкл «Ферма ў гарах», т. 1—4, 19081911). Рэалістычныя тэндэнцыі выявіліся ў апавяданнях Гесцюра Паўльсана  (ісл.), у іранічнай паэзіі Стэфана Г. Стэфансана  (ісл.). Найбольш вядомыя празаікі XX ст. Гунар Гунарсан, Тоўрбергюр Тоўрдарсан (майстар гумарыстычнага стылю), Хальдаўр Кільян Лакснес. Сярод сучасных раманістаў Оўлавюр Ёўхан Сігурдсан  (руск.) («Гульня фарбаў зямлі», 1947, «Ліст пастара Бёдвара», 1965), С. Бергвейсан, Б'ёрн Б'ярман  (ням.), Дрыва Відар  (ням.). Укладам у паэзію Ісландыі XX ст. стала творчасць неарамантыка Давіда Стэфаўнсана  (ням.), які браў натхненне ў фальклоры і баладах Тоўмаса Гудмундсана  (ням.) — песняра Рэйк’явіка. Новыя мадэрнісцкія тэндэнцыі выявіліся ў творчасці Стэйна Стэйнара  (ням.) («Час і вада», 1948), паэтаў Сігурдсана, С. Х'яртарсана  (ням.), Ханеса П'етурсана  (ням.), Маціяса Ёхумсана  (руск.). Прызнанне атрымалі празаік Тор Вільх'яўльмсан  (руск.), драматургі А. Богасан, Стэфаўнсан, Сігурдур Нордаль  (англ.), публіцыст Ёўнас Аўрнасан  (ням.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]