Ісландская мова
| Ісландская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | íslenska |
| Краіны |
|
| Афіцыйны статус |
|
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Ісландскі моўны інстытут |
| Агульная колькасць носьбітаў |
|
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | лацінка (ісландскі алфавіт) |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | исл 225 |
| ISO 639-1 | is |
| ISO 639-2 | isl/ice |
| ISO 639-3 | isl |
| WALS | ice |
| Ethnologue | isl |
| Linguasphere | 52-AAA-aa |
| ABS ASCL | 1502 |
| IETF | is |
| Glottolog | icel1247 |
Ісландская мова (ⓘ) — Германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моў.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана ў Ісландыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША. Колькасць носьбітаў — прыкладна 300 000 чалавек.
Пісьменнасць
[правіць | правіць зыходнік]
Ісландская мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й пал. ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі з’явіліся ў ХVI ст.
Ісландскі алфавіт складаецца з 32 літар:
| Вялікія літары | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| A | Á | B | D | Ð | E | É | F | G | H | I | Í | J | K | L | M | N | O | Ó | P | R | S | T | U | Ú | V | X | Y | Ý | Þ | Æ | Ö | |
| Малыя літары | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| a | á | b | d | ð | e | é | f | g | h | i | í | j | k | l | m | n | o | ó | p | r | s | t | u | ú | v | x | y | ý | þ | æ | ö | |
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Дыялектных адрозненняў амаль няма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ХІІ-ХІІІ ст. фаналагічная сістэма амаль не адрознівалася ад фаналагічнай сістэмы нарвежскай мовы. З таго часу ў ісландскай мове адбыліся значныя фанетычныя змены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасць толькі глухіх выбухных і інш.) У 1584 годзе Гудбрандур Торлаксан ажыццявіў першае поўнае выданне на ісландскай мове.