Ісландскі пашпарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісландскі пашпарт

Ісландскі пашпарт выкарыстоўваецца грамадзянамі Рэспублікі Ісландыя для міжнародных падарожжаў.

Апісанне Ісландскага пашпарта[правіць | правіць зыходнік]

Ісландскі пашпарт сіняга колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *ÍSLAND — ICELAND — ISLANDE*, у сярэдняй частцы выява герба Ісландыі. Пад гербам у тры радкі надпіс *VEGABRÉF — PASSPORT — PASSEPORT*, далей знак біяметрычных пашпартоў.

Старонка Інфармацыі ў пашпарце[правіць | правіць зыходнік]

Ісландскі пашпарт змяшчае наступныя даныя:

  • Фатаграфія ўласніка пашпарта
  • Тып (пашпарта)
  • Код краіны (ISL)
  • Нумар пашпарта
  • Прозвішча
  • Імя
  • Грамадзянства
  • Рост
  • Дата нараджэння
  • Персанальны нумар
  • Пол
  • Месца нараджэння
  • Дата выдачы
  • Дата заканчэння тэрміна дзеяння
  • Стужка машыначытэльнай зоны.

Вандроўкі без візы[правіць | правіць зыходнік]

Ісландыя мае дамовы (бязвізавага ўезду) са 165-ццю краінамі, што значыць, што грамадзяне Ісландыі могуць наведваць 165 краін для кораткачасовых візітаў, як турысты (без візы). Ісландыя стаіць на 9-м месцы ў індэксе міжнароднай свабоды вандровак (англ.: Henley Visa Restrictions Index) за 2014 год[1].

Зноскі