Ісла-Дэ-Ла-Плата
Ісла-Дэ-Ла-Плата | |
---|---|
ісп. Isla de la Plata | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 6,5 км² |
Размяшчэнне | |
1°16′46,60″ пд. ш. 81°03′46″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
І́сла-Дэ-Ла-Пла́та (ісп.: Isla de la Plata) — востраў на ўсходзе Ціхага акіяна, уваходзіць у склад Эквадора. Агульная плошча — 6,62 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ісла-Дэ-Ла-Плата знаходзіцца за 24 км ад Паўднёваамерыканскага кантынента, за 312 км на паўднёвы захад ад Кіта. Мае вулканічнае паходжанне. Суша складзена пераважна базальтамі. Цэнтральная частка нагадвае плато с мноствам скал. Берагі абрывістыя. Прыдатнае месца для прычальвання маламерных суднаў месціцца на усходнім беразе.
Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца вышэй за +24 °C. Гадавая колькасць ападкаў — ад 125 мм да 250 мм. Сталых крыніц пітной вады няма.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Пераважае флора, характэрная для пустыннага клімату з малой колькасцю ападкаў і засоленымі глебамі. На берагах сустракаюцца зараснікі хмызнякоў-ксерафітаў. У цэнтральнай частцы — сухі трапічны лес. Фаўна вострава адметна 70 відамі марскіх птушак. На берагах спыняюцца ластаногія. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, каралаў, марскія чарапахі, кіты, дэльфіны.
У мэтах аховы прыроды вострава яго тэрыторыя далучана да нацыянальнага парка Мачалілья.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У дакалумбавы перыяд на востраве дзейнічала індзейскае свяцілішча. Лічыцца, што першым наведвальнікам-еўрапейцам быў Франсіска Пісара, які даў сучасную назву, паколькі знайшоў на сушы срэбраныя прадметы. Ісла-Дэ-Ла-Плата часцяком наведваўся піратамі, якія здабывалі на ім марскіх чарапах. У 1684 г. Уільям Дампір склаў першае апісанне вострава.
У нашы дні Ісла-Дэ-Ла-Плата сезонна наведваецца наглядчыкамі нацыянальнага парка Мачалілья і турыстамі.