Ісмаіл Кахраман
Ісмаіл Кахраман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: İsmail Kahraman | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дэніз Байкал | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1940 (82 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Ісмаі́л Кахрама́н (нар. 7 снежня 1940 г.) — турэцкі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 7 снежня 1940 года ў горадзе Рызэ. Скончыў юрыдычны факультэт Стамбульскага ўніверсітэта[1].
У 1995 годзе быў абраны членам Вялікага нацыянальнага сходу ад партыі дастатку. Пасля таго як партыя дастатку сфарміравала кааліцыйны ўрад з партыяй сапраўднага шляху, Кахраман атрымаў у ім пасаду міністра культуры. Гэты склад урада быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту ў 1997 годзе. У 1999 годзе Кахраман быў пераабраны ў парламент ад партыі дабрадзейнасці. У 2002 годзе ён таксама балатаваўся, але абрацца не здолеў[2].
У лістападзе 2015 года Кахраман быў абраны членам парламента ад партыі справядлівасці і развіцця[3]. Пазней ён быў высунуты кандыдатам на пасаду спікера парламента[4]. Кахраман быў абраны, атрымаўшы 316 галасоў з 524.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісмаіл Кахраман