Ісмаіл Мустафавіч Александровіч
Ісмаіл Мустафавіч Александровіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Абу Бекір Шабановіч | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый, муфтый, інжынер у цывільным будаўніцтве | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
18 ліпеня 1929[1] (93 гады) |
||||||
Узнагароды |
Ісмаіл Мустафавіч Александровіч (нар. 18 ліпеня 1929, Клецк) — беларускі інжынер-будаўнік і мусульманскі дзеяч татарскай нацыянальнасці; старшыня праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь , з 1994 па 2005 муфтый .
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 18 ліпеня 1929 года ў Клецку Нясвіжскага павету Навагрудскага ваяводства Другой Польскай Рэспублікі[3]. Паходзіў з татарскай мусульманскай сям’і. Бацька, Мустафа Юсуфавіч Александровіч, у 1939 годзе быў абраны імамам джамаата горада Клецка. Гэтую пасаду ён займаў да 1953 года, калі пад ціскам абставін быў вымушаны афіцыйна адмовіцца ад выканання абавязкаў імама[4]. Ісмаіл Александровіч скончыў тры класы польскай школы, потым вучыўся ў рускай гімназіі. У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут[3]. У сям’і атрымаў ісламскую адукацыю[4]. У 1954—1956 гадах працаваў майстрам будоўлі ў Магнітагорску, старшым начальнікам работ і галоўным інжынерам Упраўлення будаўніцтва Чэлябінскай вобласці РСФСР. У 1957—1961 гадах скончыў аспірантуру ў Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1961—1986 гадах працаваў інжынерам, старшым інжынерам аб’яднання «Аргтэхбуд » у Мінску. У 1989 годзе выйшаў на пенсію[3] .
У 1994 годзе на Першым з’ездзе мусульман Беларусі Ісмаіл Александровіч быў абраны муфтыем . Пераабіраўся на гэтую пасаду ў 1996 і 1998 гг. Быў старшынёй праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь . З 1990 годзе прымаў актыўны ўдзел у рабоце таварыства «Аль-Кітаб», падтрымліваў сувязі з татарамі, якія нарадзіліся на землях цяперашняй Беларусі і пражывалі ў Літве, Польшчы, ЗША і іншых краінах. На момант выбараў першага муфтыя ў Беларусі дзейнічала 11 мусульманскіх суполак і адна мячэць. Перад трэцім з’ездам у выніку яго дзеянняў і ініцыятыў колькасць абшчын павялічылася да 24, а мячэцяў — да 4[4].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1969, 1974, 1978), медалямі «За доблесную працу» (1970), «За працоўную доблесць» (1974), «Ветэран працы» (1986) і інш.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Ісмаіл Александровіч жанаты, мае дзвюх дачок і трох унукаў. Яго старэйшы брат, Адам Александровіч, быў імамам суполкі беларускіх, літоўскіх і польскіх татараў у Нью-Ёрку[4].
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 11. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ https://www.mechet.by/post/сохранить-единство-и-не-допустить-нового-раскола
- ↑ а б в Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. С. 11
- ↑ а б в г Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. С. 12
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4.
- Кто есть кто в Беларуси’99. ― Москва, 1999
- Советская Белоруссия. — 1997. — 2 декабря; Голас Радзімы. — 1997. — 1 мая
- Белорусская деловая газета. — 1999. — 3 апреля; Имя. — 1998. — 3 сентября.
- Выпускнікі будаўнічага факультэта БНТУ
- Выпускнікі БНТУ
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Клецку
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу» (Татарстан)
- Асобы
- Постаці Клецка
- Мусульмане
- Рэлігійныя дзеячы Беларусі
- Беларуска-літоўскія татары