Ісідараўская царква
Выгляд
| Славутасць | |
| Ісідараўская царква | |
|---|---|
| | |
| 59°55′19″ пн. ш. 30°17′34″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Праваслаўная Царква і праваслаўе |
| Епархія | Санкт-Пецярбургская і Ладажская епархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль і руска-візантыйская архітэктура |
| Дата заснавання | 1907 |
| Статус |
|
| Сайт | isidore.ru |
Свята-Ісідараўская царква (Царква Свяшчэннапакутніка Ісідара Юр’еўскага і Мікалая Цудатворца) — парафіяльны праваслаўны храм у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца на скрыжаванні Лермантаўскага праспекта і праспекта Рымскага-Корсакава ля Магілёўскага моста.
Пабудавана ў 1903—1907 гадах па праекце архітэктара A. A. Палешчука. Яе верхні храм асвечаны ў імя свяшчэннамучаніка Ісідара Юр’еўскага, што і дало назву ўсёй царкве. Бакавыя прыбудоўкі верхняга храма асвечаныя ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага і святых апосталаў Пятра і Паўла. Ніжні храм Свята-Ісідараўскай царквы асвечаны ў імя святога Мікалая Цудатворца.
