Ісідар Міхайлавіч Балоцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ісідар Балоцін)
Ісідар Міхайлавіч Балоцін
Ізраіль Рувімавіч Балотны
Дата нараджэння 8 верасня 1907(1907-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1961(1961-12-07) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Юлія Уладзіміраўна Хіраска
Адукацыя
Прафесія спявак-тэнар
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісідар Міхайлавіч Балоцін (сапр Ізраіль Рувімавіч Балотны; 8 верасня 1907, Бабруйск — 7 снежня 1961, Мінск) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар)[1]. Народны артыст Беларускай ССР (1944)[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930, педагогі В. Цвяткоў і А. Баначыч)[1]. Удасканальваў вакальнае і сцэнічнае майстэрства ў Беларускай студыі оперы і балета (1930-33).

Дэбютаваў як оперны спявак у студыйным спектаклі «Залаты пеўнік  (руск.)» М. Рымскага-Корсакава партыяй Звездачота[1]. Творчы шлях пачынаў у аматарскіх калектывах («Сіняя блуза» ў Бабруйску, 1924-27, і інш.). У 1933-61 гадах[1] — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БеларусіВялікую Айчынную вайну — саліст Свярдлоўскага тэатра  (руск.), у 1941-42 выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, уваходзіў у франтавыя канцэртныя брыгады).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-59 гадах[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў гібкім выразным голасам, высокай прыроднай музыкальнасцю, пачуццём музычнага стылю. Майстэрства пераўвасаблення дазваляла яму ствараць вобразы самага рознага характару.

Меў у рэпертуары больш за 60 партый. Выканаў партыі ў нацыянальных спектаклях: Саўка («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А. Туранкова), Сёмка («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].

Выконваў лепшыя партыі опернай класікі: Ленскі («Яўген Анегін  (руск.)» П. Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э. Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў  (руск.)» М. Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Д. Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік  (руск.)» Д. Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу  (руск.)» Ж. Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста  (руск.)» Б. Сметаны), Дамазы («Страшны двор» С. Манюшкі; у гэтай партыі выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955)[1].

Ісідар Міхайлавіч Балоцін меў вялікі і рознабаковы камерны рэпертуар, значна месца ў якім належала рамансам беларускіх кампазітараў і беларускім народным песням[3].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Заір Азгур у 1960 годзе стварыў гіпсавы бюст І. Балоціна[4].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  2. Первый белорусский Фауст Исидор Болотин Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Болотин Исидор Михайлович Архівавана 31 кастрычніка 2007. (руск.)
  4. Болотин Исидор Михайлович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]