Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў
| Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | рэвалюцыянер, палітык |
| Дата нараджэння | 13 мая 1882 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 лістапада 1937[1] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў (13 мая 1882, Калагрыўскі павет[d], Кастрамская губерня — 27 лістапада 1937[1], Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялян[2][3]. Скончыў пачатковую сельскую школу[2]. Вучыўся ў рамесна-настаўніцкай школе[3]. З 1899 года працаваў настаўнікам у земскай школе[2][3]. Член РСДРП з 1902 года[4][2][3]. Прафесійны рэвалюцыянер, у 1902—1906 гадах вёў партыйную працу ў Яраслаўлі, Кінешме, Вічузе, Кастраме[4][3]. Бальшавік, дэлегат V з’езду РСДРП[4][2]. У 1907—1910 гадах партыйны арганізатар ў Сакольніцкім раёне Масквы, член МК РСДРП[4].
Двойчы быў арыштаваны[3]. У 1910 годзе сасланы ў Ніжні Ноўгарад[4], у 1911 годзе высланы ў Валагодскую губерню[2][3]. З 1915 года служыў у Земскім саюзе ў Мінску[3]. У 1916 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію[4], служыў у Земгары[2]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года намеснік старшыні і старшыня Мінскага Савета[4][2][3], адзін з арганізатараў 1-га з’езда салдацкіх дэпутатаў Заходняга фронта[4]. Са жніўня 1917 года гарадскі галава Іванава-Вазнясенска[2][3], затым намеснік старшыні гарадскога выканкама[3]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1918 годзе старшыня Іванава-Вазнясенскага губвыканкама[2]. Выбраны членам Устаноўчага сходу[3] ад Уладзімірскай акругі, № 6 — бальшавікі, удзельнік паседжання УС 5 студзеня 1918 года[2].
Падчас Грамадзянскай вайны ў кастрычніку 1919 — лістападзе 1920 года член Рэвваенсавета[2] і надзвычайны ўпаўнаважаны па снабжэнні Туркестанскага фронта[4][3]. Шмат зрабіў для супрацы рускіх і мусульманскіх камуністаў ва ўмацаванні савецкай улады ў Туркестане, аб’яднанні ваенных намаганняў нацыянальных рэспублік для стварэння рэгулярных часцей Чырвонай Арміі, арганізацыі яе забеспячэння і баявых дзеянняў супраць Белага руху і яго саюзнікаў.
З 1920 года член Прэзідыума ЦВК Туркестана, намеснік старшыні ЦК кампартыі Туркестана[4] і старшыня СНК Туркестанскай АССР[2][3]. З 1921 года член Прэзідыума УСНГ Украіны[4][3]. У 1921—1924 гадах намеснік старшыні і старшыня Галоўнага ўпраўлення бавоўнавага камітэта (Галбавоўнкам) пры УСНГ, намеснік старшыні Сярэднеазіяцкага бюро ЦК РКП(б)[4], старшыня Сярэднеазіяцкай эканамічнай нарады[3]. Стваральнік сістэмы «сельскагаспадарчай монакультурнасці» азіяцкіх рэспублік, што прычынілася вузкай бавоўнавай спецыялізацыі і згортванню іншых кірункаў сельскай гаспадаркі, прычым незалежна ад прыдатнасці глебаў[3]. У 1924—1926 гадах намеснік старшыні Выканкама Массавета і член Прэзідыума УСНГ СССР[4].
У 1925 годзе на XIV з’ездзе ВКП(б) абраны кандыдатам у члены ЦК, на XV—XVII з’ездах ВКП(б) — членам ЦК (снежань 1937 — чэрвень 1938).[4][2] У 1926—1930 гадах старшыня Цэнтрасаюза СССР[4]. З лістапада 1930 года намеснік наркама знешняга і ўнутранага гандлю СССР і гандльпрад у Германіі[4][2] — важнейшая тым часам пасада ў сістэме знешняга гандлю СССР. Пры раздзяленні УСНГ СССР 5.1.1932 года быў створаны Наркамат лёгкай прамысловасці СССР, І. Любімаў прызначаны наркамам[4].
Зняты з пасады наркама 7.9.1937 года як «не адолеўшы працу», да таго часу, у т.л. праз масавыя рэпрэсіі, лёгкая прамысловасць была дэзарганізавана, арыштаваны 24.9.1937 года[3]. Прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да вышэйшай меры пакарання[2]. Расстраляны 27.11.1937 года[2].
Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна[4] (17.1.1936)
Зноскі
- ↑ а б Любимов Исидор Евстигнеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Протасов 2008.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Залесский 2000.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с СВЭ, Т. 5 1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К. А. Империя Сталина. Биографический энциклопедический словарь. — М.: Вече, 2000.
- Протасов Л. Г. Люди Учредительного собрания: портрет в интерьере эпохи. — М.: РОСПЭН, 2008.
- Советская военная энциклопедия. В 8 т. / Гл. редкомиссия: Н.В. Огарков (предс.) [и др.].. — М.: Воениздат, 1978. — Т. 5. Линия адаптивной радиосвязи — Объектовая противовоздушная оборона. — 687 с.