Ісідар Самуілавіч Бас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісідар Самуілавіч Бас
Дата нараджэння 9 (22) снежня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2013(2013-01-21) (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, журналіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратурная крытыка і літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) Самуілавіч Бас (22 снежня 1913, Віцебск — 21 студзеня 2013, Нью-Ёрк) — беларускі навуковец у галіне літаратуразнаўства, літаратурны крытык, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рабочага-муляра. Бацька загінуў у час імперыялістычнай вайны. Маці — хатняя гаспадыня, загіінула ў Віцебску ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1928 годзе скогчыў школу– сямігодку, пайшоў працаваць вучнем слесара ў трамвайнае ўпраўленне. У 1929-32 гг. вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака. З 1932 г. літсупрацоўнік абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1933-36 гг. студэнт Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. У 1936 −37 гг. служыў у Чырвонай Арміі. З 1937 г. загадваў аддзелам савецкага будаўніцтва газеты «Советская Белоруссия». Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Цэнтральным, Бранскім і іншых франтах быў адказным сакратаром дывізійнай газеты, інструктарам-літаратарам. З 1947 г. загадваў кафедрай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. Пасля яго ліквідацыі (1953) працаваў старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педінстытута, з 1954 старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута. З 1958 дацэнт кафедры літаратуры і журналістыкі Мінскай вышэйшай партшколы. У канцы 1970-х выехаў за мяжу.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя публікацыі І. Баса з'явіліся ў 1937 г. Аўтар літаратуразнаўчых кніг, у якіх на аснове архіўных матэрыялаў даследуюцца пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры, узнаўляюцца невядомыя старонкі творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца абставіны стварэння «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама разглядаюцца сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага, украінскага і польскага народаў. Шматлікія артыкулы і рэцэнзіі І. Баса друкаваліся ў зборніках перыядычных выданняў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]